Главная > мнения > Рабы змагаючыся за свабоду, не даб'юцца перамогі, пакуль з сябе не выціснуць рабоў

Рабы змагаючыся за свабоду, не даб'юцца перамогі, пакуль з сябе не выціснуць рабоў


На зарэ прэзідэнцкай улады ў Віцебск прыехаў беларускі паэт Славамір Адамовіч, каб прачытаць свае вершы, ды распавядаць грамадству аб палітычным і эканамічным становішчы, у якім апынулася дзяржава. На гэты сход прыйшлі прадстаўнікі многіх партый, а таксама журналісты розных абласных і рэспубліканскіх газет. Не паспеў паэт і рот разінуць, як у майстэрню мастака Аляксандра Пушкіна, дзе праходзіла сустрэча сталічнага госця з віцеблянамі, уварваліся міліцыянты.

Стражы парадку патрабавалі ўсім пакінуць памяшканне, быццам яно замініравана.

Карацей кажучы, гэта была чыстай вады правакацыя, каб сарваць мерапрыемства і не дазволіць іншадумства ў насельніцтва. Потым падобныя правакацыісілавікоў рабіліся па ўсёй краіне, нават пацярпелі ад іх дзеянняў дэпутаты Вярхоўнага Савета.

Гэта даволі вядомая падзея, калі нардзепаў пабілі менавіта ў зале паседжання. З таго часу, можна сказаць, пачаўся разгул аўтарытарнага рэжыму. Але звернемся да віцебскіх падзей.

Сабраўшыхся на сустрэчу з Славамірам, якія не хацелі падчыняцца хлусні стражаў парадку, міліцыянты Кастрычніцкага РАУС сілай валаклі на вуліцу (напрыклад, Уладзіміра Плешчанку).

Вядомая справа: ніякага выбуху міны не адбылося. Затое грамадзяне даведаліся на якую нікчэмнасць здольны гэты рэжым.

Аб віцебскай падзеі газета «Выбар» (заснавальнікам якой з’яўляўся віцебскі «Клуб за Дэмакратычныя выбары») яскрава пісала. Нажаль, і газета, і Клуб ужо пазачыняліся, вядома не бездапамогі ўлады. Тым больш, некаторыя сябры Клуба не змаглі аб’яднацца у адзіны кулак, а граблі кожны пад сябе, спрабуючы быць гэтакімі Пазнячкамі. У выніку маем, што маем.

Аднойчы «Клуб» правеў семінар пад дэвізам «Савецкая ўлада злачынная і яе трэба знішчыць». Хутка яна прыказала доўга жыць, бо на яе змену прыйшла прэзідэнтская ўлада. Якой па карупцыі былыя чыноўнікі і ў паметкі незгадзяцца.

Тады «Выбар» надрукаваў верш Славаміра Адамовіча «Убей президента»... Была заведзена крымінальная справа, Славаміра арыштавалі і трымалі каля года ў ізалятары. Але да суда справа не дайшла. Напісанае - не што іншае, як мастацкі твор.

Потым і Уладзімір Падгол «падліў масла ў агонь», напісаўшы твор «Кулі прэзідэнта». Хапуйскія служакі адразу ж завялі справу. Маўляў, другое рыхтуецца забойства. Але кандыдат філасофскіх навук Уладзімр Падгол растлумачыў следчым, што гаворка ідзе не пра кулі, якія вылятаюць са ствала зброі, а выпускаюцца з вуснаў кіраўніка дзяржавы: адвінчугалаву, пасажу за краты і гэтак далей.

Былы пракурор Віцебскай вобласці Шахметаў зразумела аднёсся да твора і справа была зачынена.

Дарэчы, быў данос на імя абласнога пракурора і ад чыноўніцы Віцебскага гарвыканкама на ўдзельнікаў семінара аб злачынствах Савецкай улады. І на гэты раз Шахметаў паклёп адхіліў.

У студзені 2015 года спаўняецца 25 гадоў са дня заснавання Віцебскага Клуба «За дэмакратычныя выбары». Як ужо было сказана вышэй, Клуб не дзейнічае, хаця мог бы весці карысную справу для людзей. Асабліва моладзі.

Толькі адзін з заснавальнікаў Клуба Барыс Хамайда, які 20 гадоў каля «Сіняга будынка» на вуліцы Леніна ў Віцебску праводзіць прапаганду дэмакратыі і кажа: «Той, хто вытрымае ўсё, уратуецца».

Зразумела, што біблейскія заветы -- добра. А самае галоўнае, рабы, змагаючыся за свабоду, не даб'юцца перамогі, пакуль з сябе не выціснуць рабоў. Гэта датычыцца ўсіх хто яшчэ чакае нябеснай кашы маннай, альбо, як па-Някрасаву: «Вот приедет барин-барин нас рассудит»…

Якім жа варам трэба ашпарыць, каб у рэшце рэшт прабудзіць гонар і свядомасць беларусаў: людзьмі звацца?!.


Вернуться назад