Главная > акции > У цэнтры Мінска вывесілі бел-чырвона-белы сцяг (фота)

У цэнтры Мінска вывесілі бел-чырвона-белы сцяг (фота)


Сцяг узняўся на плошчы Якуба Коласа, над дахам універсама "Сталічны”.

Здымкі зрабіла каля 21 гадзіны вечара нашая слухачка Еўрарадыё Ганна Шапуцька. Як паведаміла спадарыня Ганна, яна заўважыла сцяг, едучы ў аўтамабілі па праспекце. Ніякага ажыўлення вакол яго не было.

Пакуль невядома, хто мог гэта зрабіць.


Вернуться назад