
Эканамічная сітуацыя ў Беларусі настолькі катастрафічная, што без палітычных рэформаў, якія з'яўляюцца абавязковай умовай рэформаў эканамічных, з крызісам не справіцца. Падрыхтаваць заканадаўчую базу для рэформаў павінен парламент, таму дэмаратычныя апазіцыйныя сілы былі гатовыя выкарыстаць нават невялікі шанец у парламенцкай кампаніі, каб пачаць змены ў краіне мірным шляхам. Аднак дыктатура заклапочаная толькі самазахаваннем, пра што сведчаць усе рашэнні ўлады, звязаныя з "выбарамі".