
Такую лічбу паведаміла ў афіцыйным лісце ГА "БАЖ” міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
"З іх 18 інфармацыйных рэсурсаў заблакавана за распаўсюд інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў, 2 – за табуяваную лексіку, 5 – за неналежную рэкламу лекавых сродкаў, 1 – за прапаганду дзіцячай парнаграфіі, 1 – за распаўсюд інфармацыі, якая можа нанесці страты нацыянальным інтарэсам, 2 – за рэкламу алкагольных напояў, 11 – за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, – гаворыцца ў лісце.