Пётар Іваноў: У СІЗА мяне зьбівалі да паўсьмерці

У панядзелак, 15 студзеня, у судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску адбылося першае паседжаньне па крымінальнай справе, распачатай супраць старшыні генэральнага савету па стварэньні міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу» Пятра Іванова. Яго абвінавачваюць паводле 1-й часткі арт. 366 КК РБ (гвалт альбо пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі). Падчас паседжаньня актывіст заявіў, што ў СІЗА яго жорстка зьбівалі.

Іванову пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Нагадаем грамадзянін Расеі Пётар Іваноў знаходзіцца ў СІЗА №2 ад 11 кастрычніка. Крымінальную справу супраць яго ўзбудзілі па заяве судовага выканаўцы Кацярыны Прыгажаевай, якую ён выгнаў са свайго дому, нібыта выкарыстаўшы гвалт.

На паседжаньні 15 студзеня, у якім старшыняваў судзьдзя Ігар Стэфаноўскі, пацярпелая адсутнічала.

Правёў 37 сутак у карцэры

Пятра Іванова завялі ў судовую залю закутым у кайданкі. Падчас суду ён знаходзіўся ў клетцы. Выглядаў зьнямоглым. Адразу папрасіў судзьдзю, каб той дазволіў падчас дачы паказаньняў не ўставаць з лаўкі (атрымаў згоду). Патлумачыў, што пасьля таго, як у СІЗА №2 яго жорстка зьбівалі, яму баляць ногі. Пазьней яшчэ раз казаў пра гвалт у СІЗА: "Мяне тройчы зьбівалі, апошні раз – да паўсьмерці”.

Распавёў, што 9 студзеня накіраваў заяву аб катаваньнях у пракуратуру, але ці выйшла тая заява за межы СІЗА, ня ведае. Напрыканцы паседжаньня прасіў правесьці мэдэкспэртызу.

Паводле слоў Іванова, апошнія 37 сутак ён правёў у карцэры.

Заявіў адвод усім удзельнікам працэсу

Падчас судовага паседжаньня Пётар Іваноў заявіў адводы ўсім удзельнікам працэсу – спачатку дзяржаўнаму абвінаваўцу, двойчы – судзьдзі і напрыканцы – адвакату. "У дадзеным выпадку гэта ня суд, а судзілішча. Рашэньне ўжо прынятае, і я ўжо ведаю, які будзе прысуд, мне ўжо паведамілі”, – казаў абвінавачаны.

Што да абаронцы, якога наняў для Іванова Ігар Пастноў, сьцьвердзіў, што адвакат зь першага дня дапамагаў больш сьледзтву, а не яму. Паведаміў, што яшчэ раней скасаваў ягоныя паўнамоцтвы і іх не аднаўляў. "У РБ няма законаў і правасудзьдзя. Адвакаты нічога не вырашаюць. Навошта ён мне?” – заявіў Іваноў. Адмовіўся таксама адказваць на пытаньне, ці зьвязаная адмова ад адваката зь яго матэрыяльным становішчам. Між тым, папрасіў суд апытаць абаронцу ў якасьці сьведкі па справе аб зьбіцьці ў СІЗА.

Усе адводы, заяўленыя Івановым, былі адхіленыя судом. Удзел у справе абаронцы быў працягнуты.

Ня быў азнаёмлены з матэрыяламі справы

Пётар Іваноў паведаміў таксама ў судзе, што частку неабходных дакумэнтаў, якія рыхтаваў для суду, у яго адабралі на прахадной СІЗА. У тым ліку – скаргу на рашэньне аб падаўжэньні меры стрыманьня пад вартай.

Пасьля таго, як Іваноў заявіў хадайніцтва аб тым, каб па абставінах справы ў якасьці сьведкаў былі апытаныя ягоная дачка і жонка, выявілася, што абвінавачаны дагэтуль не азнаёміўся з матэрыяламі справы ў поўным аб’ёме. Спачатку ня меў магчымасьці па стане здароўя, а апошні раз (12 студзеня) адмовіўся сам, бо "пасьля зьбіцьця баяўся, што канчаткова заб’юць”.

Зноў хадайнічаў аб зьмене меры стрыманьня, але суд хадайніцтва не задаволіў.

У ходзе працэсу стала вядома таксама, што пацярпелая, якая ня ўдзельнічала ў судовым паседжаньні праз хваробу дзіцяці, прасіла не разглядаць справу безь яе.

У выніку суд пастанавіў даць абвінавачанаму магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы ў поўным аб’ёме ў прысутнасьці сакратару суду.

Наступнае паседжаньне прызначана на 18 студзеня (пачатак у 10.30).

Праваабаронца Павал Левінаў: на зьбіцьцё ў СІЗА ўлады не рэагуюць

Павал Левінаў, які прысутнічаў на судовым паседжаньні, прызнаўся, што зьбіцьцё падсьледных у віцебскім СІЗА – ужо не навіна для праваабаронцаў. Але ўлада на гэта ніяк не рэагуе.

"Я меркаваў, што пасьля агучваньня фактаў пра зьбіцьцё, судовае паседжаньне будзе неадкладна прыпыненае, а Пётар Іваноў будзе накіраваны на судова-мэдыцынскую экспэртызу па факце нанясеньня яму цялесных пашкоджаньняў. Але, на жаль, гэтага не адбылося”, – кажа Левінаў.

Заўважыў таксама, што ні суд, ні дзяржабвінаваўца ня ўбачылі парушэньняў правоў Іванова, калі яго, чалавека пакуль што не асуджанага, вадзілі па Кастрычніцкім судзе ў кайданках, а ў залі ўтрымлівалі ў клетцы, быццам асабліва небясьпечнага злачынцу, якім ён ня можа зьяўляцца да моманту ўступленьня прысуду ў законную сілу.

Наконт меры стрыманьня, зазначыў, што зьняволеньне да суду ня мае быць агульным правілам. Прывёў прыклады, калі на волі аж да самага абвяшчэньня прысуду знаходзіліся два міліцыянты, якія зьбілі да паўсьмерці доктара, ці начальнік віцебскага аддзяленьня Беларускай чыгункі, што атрымаў 7 гадоў пазбаўленьня волі.

"І калі тут пракурор кажа пра тое, што ў дачыненьні Іванова можа быць ужыты тэрмін пазбаўленьня волі, большы за два гады, і таму мера стрыманьня выбраная правільна, то гэта сьмешна”, – камэнтуе Левінаў.

Але, на ягоны погляд, нельга казаць, што пракурор ці судзьдзя забыліся на міжнародныя абавязацельствы Беларусі. "Яны проста іх ня ведаюць”, – лічыць праваабаронца.

Зьміцер Міраш, vitebskspring.org






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Сентябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики