Заўсёды змагайся за сваё

 

Заўсёды змагайся за сваё. Калі ў цябе нешта незаконна забралі, то спрабуй вярнуць забранае. Хаця б пратэстуй. Калі нічога не зробіш, то будуць забіраць яшчэ. Ды і сам страціш павагу да сябе.
У цябе забралі вельмі важнае - права выбіраць уладу над сабой і пераабіраць яе, калі ўлада зажралася.
Парламенцкія "выбары" даўно ператварылі ў фармальны рытуал прызначэння "дэпутатамі" пакорлівых халуёў, адабраных іх гаспадаром.
Калі ты не выбіраеш уладу над сабой, ты не можаш быць вольным чалавекам.
Зараз завяршаецца чарговы выбарчы фарс. Калі моўчкі сцерпім гэты здзек, то той, хто ўкраў у нас выбары, украў нашу свабоду, канчаткова вырашыць, што мы пакорлівае быдла. І з намі можна рабіць усё, што ён захоча.
Напачатку трэба публічна выказаць свой пратэст і патрабаваць вяртання сапраўдных выбараў. Калі збярэцца шмат людзей, то гэта будзе сігналам уладзе, што наша цярпенне скончваецца. Разам мы вырашым, што рабіць далей, каб вярнуць украдзенае ў нас.
Вернем сваю свабоду, вернем сапраўдныя выбары!
12 верасня ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы ў 18.00 адбудзецца акцыя за сапраўдныя выбары.
Хэштэг акцыі #ВярніВыбары.

 

Мікола Статкевіч, facebook.com





Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики