Міліцыянтам у Полацку далі загад «адсачыць журналістаў і затрымаць актыўнага пікетоўца»

За ўдзел у пікеце, які адбыўся 28 красавіка, лідэра арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага на прадпрыемстве «Полацак-Шкловалакно»Віктара Стукава аштрафавалі на 5,25 мільёна рублёў. Намесьніка старшыні рэспубліканскага СПБ Міколу Шараха за пікетаваньне, а таксама непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі пакаралі штрафам у 6,3 мільёна рублёў.

Чальцы СПБ выйшлі на пікет супраць парушэньня наймальнікам працоўнага заканадаўства, у выніку чаго з Шарахам не працягнулі працоўны кантракт. Міліцыянты выступалі на судовых працэсах абодвух актывістаў у якасьці сьведак.

У прысутных журналістаў і паплечнікаў прафсаюзных лідэраў склалася ўражаньне, што міліцыянты Сяргей Багумірскі і Ігар Скарабагаты ўвогуле не былі на акцыі, пра якую распавядалі. Прынамсі, пікетоўцы гэтых міліцыянтаў ня бачылі.

 


svaboda.org






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики