Варта карыстацца нормамі права, а не паняццямі або пра крызіс у Віцебскім абкаме БСДП

За апошні тыдзень пра Віцебскі абкам БСДП на сайце freeregion.info з’явілася аж тры публікацыі. Апошняй стаў ілжывы артыкул Валянціны Болбат "Qui prodest? І што рабіць?” Праўда, гэтыя публікацыі, як і ўсе ранейшыя, адлюстроўваюць толькі адзін погляд на канфліктную сітуацыю, якая склалася ў абкаме і Віцебскай арганізацыі БСДП са снежня 2015 года.

Найперш варта адзначыць, што чытачы рэсурса атрымлівалі аднабокую інфармацыю пра сутнасць канфлікту ў арганізацыі. Найперш гэта датычыцца прызнанне нелігітымнасці Віцебскай канферэнцыі ад 7 лютага. Удакументаваныя факты сведчаць пра наступнае.

Сябры Віцебскага абкама Вільскі Я., Болбат В. і г.д. самаўпраўна ў парушэнні нормы 4.44 Статута, што абкам праводзіцца па ініцыятыве старшыні арганізацыі або па пісьмова аформленым патрабаванні не менш як 1/3 сябраў камітэта, арганізавалі правядзенне абкама партыі спачатку 26 снежня, а потым і 15 студзеня. Пры гэтым не было ніякага пісьмова аформленага патрабавання да старшыні абкама, якая прызначыла б дату правядзення абкама. Але на абкаме 16 студзеня самаўпраўцы ўзялі падрыхтоўку да канферэнцыі "у свае рукі” і вызначылі новых адказных за сходы ў Наваолацку і тых раёнах, дзе няма зарэгістраваных у абласным упраўленні юстыцыі партыйных арганізацый. Пры гэтым нашыя "рупліўцы” не паклапаціліся пра неабходныя кворумы на гэтых сходах. Як адсутнасць неабходнай яўкі выбаршчыкаў робіць выбары несапраўднымі, так і адсутнасць кворуму робіць сходы нелігітымнымі. Праўда, Вільскі, Болбат і К не лічаць патрэбным трымацца гэта патрабавання права, як беларускага, так і партыйнага.

На канферэнцыі 7 лютага былі прызнаны нелігітымнымі паўнамоцтвы трох дэлегатаў з Пастаўшчыны, бо ў першасным пратаколе (не ў чыставіку) было прозвішча памерлага сябра БСДП. Але "змагары” за канферэнцыю, якія пісалі пратакол Першамайскай арганізацыі г. Віцебска запісалі ў чыставіку пратакола прозвішча ўжо даўнавата памерлай сяброўкі А. У. Мала таго, з чыставіка пратакола вынкае, што нябожчыца выступала на сходзе. Само па сябе гэта падробка дакумента, якая цягне як мінімум да адміністрацыйнай адказнасці. Але калі выявілася, што ў пратакол упісана прозвішча нябожчыцы, знік і кворум на сходзе Першамайскай арганізацыі, і такім чынам легітымнасць легітымнасць страцілі два дэлегаты, нібыта абраныя ў Першамайскай арганізацыі.

Асабліва трэба адзначыць, што адказнай за правядзенне сходу ў Першамайскай арганізацыі была В.Болбат, ды і пратакол яго хутчэй за ўсё пісала яна. Бо з шасці яшчэ жывых членаў арганізацыі нехта ж ведаў пра смерць сябра партыі.

Пры вывучэнні пратаколаў сходаў старшынёй партыі Ірынай Вештард адкрыліся і іншыя парушэнні па вылучэнні дэлегатаў на канферэнцыю. У г. Наваполацку налічвалася 44 сябры партыі. Значыць, для кворуму патрэбна, каб на сход прыйшлі 23 чалавекі. Прысутнічала ж 16 сябраў партыі. Такім чынам, паўнамоцтвы 4 дэлегатаў несапраўдныя.

У г. Полацку, дзе рэй вядзе Я. Вільскі, на уліку 10 сябраў патыі. У пратаколе сходу спісу прысутных няма, а толькі пазначана, што прыйшлі пяць сябраў партыі. А кворум жа 6 чалавек. Значыць, дэлегат ад Полацка нелегітымны. Не было кворуму і на сходзе ў г. Барань, дзе таксама абіралі 1 дэлегата.

Вынік: на канферэнцыі паўнамоцтвы мелі толька сем дэлегатаў. Адпаведна не магла быць прызнана легітымнай працэдыра вылучэння дэлегатаў на партыйны з’езд і прадстаўнікоў абласной арганізацыі ў цэнтральныя органы БСДП.

Пакінем па-за ўвагай той факт, што ў 2014 годзе ў абласной арганізацыі пры кіраванні Валянцінай Болбат "знік” 41 сябар партыі.

Тое, што ў ходзе падрыхтоўкі канферэнцыі Віцебскай абласной арганізацыі БСДП былі парушаны нормы партыйнага Статута, прызналі і і Цэнтральная Рэвізійная Камісія, і Цэнтральны камітэт партыі. Тым не менш "абраныя дэлегаты” дружна прыехалі на з’езд партыі. Але навязаць з’езду жыццё па сваіх паняццях Валянціне Болбат і Яўгену Вільскаму не ўдалося.

Але і пасля з’езда канфліктная сітуацыя ў абласной арганізацыі працягваецца. Вільскі, Болбат і кампанія па-ранейшаму імкнуцца прымусіць партыю жыць па сваіх паняццях. Гэтым разам наступ арганізавалі на старшыню Віцебскай абласной арганізацыі Таццяну Ладукас, якая праз тыдзень мусіць ісці ў радзільны дом. Кампаньёны вырашылі выключыць Ладукас з партыі і арганізавалі ліст ад 22 сябраў БСДП да абкама.

Пры гэтым, калі Ладукас прапанавала правесці абкам 2 красавіка, то кампанія Вільскага і Болбат не з’явілася на пасяджэнне, а наладзілі яго 6 красавіка, зноў такі ігнаруючы нормы партыйнага Статута.

Норма Статута БСДП, выкладзеная ў параграфе 3.12, сведчыць, што пры выключэнні з партыі за парушэнне Статута і Праграмы "рашэнне аб спыненні сяброўства ў партыі прымаецца не менш як 2/3 галасоў удзельнікаў сходу, пасяджэння камітэта або Прэзідыума БСДП”. Для Віцебскага абкама пры наяўнасці 7 сябраў абкама легітымным з’яўляецца рашэнне, калі за яго прагаласуюць 5 сябраў абкама. На абкаме за галасавала толькі 4 члены, але хлуслівую інфармацыю аб выключэнні Ладукас Таццяны з БСДП ўжо ў той жа дзень "сябры” падалі ў "Свабодны рэгіён”. Няма пратаколу пасяджэння, не прайшло 10 дзён для ўступлення рашэння ў сілу, а ілжывая інфармацыя пачала гуляць у сеціве.

Усе гэтыя факты сведчаць, што Болбат, Вільскі і кампанія дзейнічаюць нахабна і агідна, карыстаючыся не нормамі права, а сваімі паняццямі дзеля захопу арганізацыі.

Леанід Гаравы, +375296723842




  • Господин Горовоq, боюсь, что ваши выводу могут стать предметом разбирательства в контрольных органах партии и вам придется доказывать злые умыслы в "захопе арганізацыі" т.д.А приехать на съезд мы имели полное право, равно, как и вы, не будучи ни делегатом съезда, ни членом руководящих органов партии.Много берете на себя, "правдолюбец"!


Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Январь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики