Валянціна Болбат: Qui prodest? І што рабіць?

Тое, што чарговая хваля абвінавачванняў, брудных выказванняў накрые  віцебскіх сацыял-дэмакратаў пасля прыезду на чарговы абкам старшыні партыі сп. Вештрад, было прадказальна. Але пра ўсе па парадку.

Адносна Таццяны Ладукас. З-за чаго разгарэліся жарсці? Чытаем уважліва артыкул Статута:

«3.11. Калі ў горадзе, раёне адсутнічае арганізацыйная структура БСДП, рашэнне аб спыненні сяброўства ў БСДП прымае абласны (Мінскі гарадскі) камітэт партыі або (пры адсутнасці абласнога камітэта) Прэзідыум БСДП. Пры гэтым улічваецца пісьмова зафіксаваная думка сябраў БСДП, якія пражываюць у адпаведным горадзе, раёне».

Адпаведная заява з 22 подпісамі сябраў партыі разгледжана? Разгледжана. Пытанне здымаецца.

Але справа ў  іншым.

Крыху гісторыі.

Пра тое, што на Віцебшчыне, з прыходам на пасаду старшыні абласной арганізацыі Ладукас, у яе літаральна з першага месяца не склаліся адносіны не толькі з сябрамі абкама, але і з сябрамі партыі, ведала і кіраўнік партыі сп. Вештрад. Я асабіста не раз звярталася да яе, а ў адказ: «Таццяна маладая, расце, вучыцца…».  Ладукас нам у адказ: «Я подотчетна только Ирине Зеноновне».

Толькi вось гэтае «сталенне» кіраўніка абласной арганізацыі ішло насуперак Статуту і думак сябраў абкама і часткі сябраў партыі, якія яшчэ  крыху варушацца па партыйных справах. 

Арт. 4.43. Статута партыі дакладна  вызначае кампетэнцыі абкама, але на Віцебшчыне старшыня Ладукас атаясамлівала сябе асабіста з абкамам. 

Жарсці разгарэліся перад чарговым з’ездам. Аб пасяджэнні абкама 15.11.2015 года, з прыездам цэлай дэлегацыі з боку кіраўніцтва партыі, сябры абкама былі паінфармаваны часткова: не ведаў пра гэта кіраўнік віцебскай гарадской арганізацыі Аляхновіч Л.А., а таксама кіраўнік Аршанскай раеннай арганізацыі Міхасёў В.У., які сказаў мне асабіста наступнае: «Калі б ведаў, што прыедзе ўсё кіраўніутва, то напіўся б таблетак (бо быў хворы) і прыехаў бы. Бо шмат накапілася пытанняў».

Размовы пра праблемы не адбылося, і тым, хто чакаў гэтага, у чарговы раз «указали на их место».

А потым «пачалася падрыхтоўка» да з'езду. Прычым праявілася такая «актыўнасць» з боку тых, хто з’ўляецца ці сябрам іншай партыі, ці  гадоў 10 нават не заяўляў пра сябе, што толькі дым пайшоў:

з’явіўся пратакол з Паставаў, які ў дзень  абласной канферэнцыі быў заменен, а потым увогуле прапаў, дзе былі «мёртвыя душы» і ў спісе  удзельнікаў сходу аказаліся людзі, якія не маюць кантактаў з сацыял-дэмакратамі; 

на Аршаншчыне праходзіць сход з удзелам беспартыйных, для кворуму, і адзін з іх вылучаецца нават дэлегатам абласной канферэнцыі; 

сябра Віцебскага гаркама Шпакоўская В.А. адмовілася прымаць удзел у пасяджэнні гаркама 26.01.2016 года, дзе якраз і разглядалася пытанне са спісамі, што потым ёй не перашкодзіла паведаміць кіраўніцву партыі аб тым, што у спісах ёсць яе памерлая сяброўка. Але ўжо пасля канферэнцыі. Да гэтага яна была абрана старшыней мандатнай камісіі абласной канферэнцыі, разам з Міхасевы В.У, але пра ёй вядомы факт прамаўчала. І гэты факт потым стаў падставайдля адмовы ў  паўнамоцтвах 10 дэлегатам з’езду ад Віцебшчыны; 

на абласную канферэнцыю з’яўляецца дэлегат ад Віцебскай Чыгуначнай арганізацыі г. Віцебска, Шпакоўская В., але па словах старшыні арганізацыі, яе мужа Шпакоўскага М., (каментарый змешчаны на freeregion.info ужо пасля з’езду):

«…на протяжении шести лет, начиная с 2009 года, когда самораспустилась Железнодорожная районная организация БСДП "Грамада" г. Витебска, руководителем которой являлся я до последнего дня её существования…

Бывший руководитель Железнодорожной районной организации БСДП "Грамада" Витебска Шпаковский М.Н.».

Паўстае пытанне: а што старшыня не ведаў пра сход, на якім абіраўся дэлегат на канферэнцыю? Адказ відавочны: пратакол сфальсіфікаваны; 

былі пытанні  да пратаколу і з Градоцкага раёну.

Але фактам, які і сення не зыходзіць з вуснаў і Ладукас, і Вештард, стаў факт парушэння ў Першамайскай арганізацыі г. Віцебска, пратакол, які  можна было адхіліць на канферэнцыі. Прамаўчалі… Чаму? Адказ доўга шукаць не трэба, бо былі пазбаўлены паўнамоцтваў дэлегаты з Паставаў і хісткім заставалася пытанне кворуму і галасавання па дэлегатах з’езду. Калі ж «арганізатары» пацярпелі паразу праз таемнае галасаванне, сцэнар пачаў разгортвацца далей. 

Усе гэта добра ведае сп. Ладукас, якая у дадатак да гэтага, публічна на з’ездзе абвінаваціла сваіх сябраў па абласной арганізацыі ў парушэннях і, па-сутнасці, заклікала не прызнаваць паўнамоцтваў сваіх таварышаў. Выключны факт, думаю, і ў гісторыі партыі!

Учарашняя неспадзяванка, калі на пасяджэнне абкама з’явілася старшыня партыі, таксама не стала пераломнай кропляй у жыцці абласной аганізацыі.

Уяўляеце, сядзім, чакаем старшыню абкама 10-15 хвілін, ніхто не тэлефануе і тут: «Здравстуйте! Вы не ждалі: А мы…».

Такога нервовага пасяджэння я не памятаю. Гвалтам, крыкам, абвінавачваннямі ў развале партыі, калі паўстала пытанне ўдакладнення спісаў сябраў абласной арганізацыі, «задавала» тон  І.З. Узнікла нават апасенне, што работнікі кавярні, дзе мы сабраліся, выклікаюць міліцыю. Давялося ўладкоўваць праблему.

Для мяне застаюцца пытанні: чаму старшыня партыі «прыехала на падмогу» толькі Ладукас? 

У нас есць законна абраны абкам, і калі паўсталі пытанні, трэба выслухаць усіх. Але замест гэтагавельмі хуткая рэакцыя ўжо вядомых асобаў ў сацыяльных сетках: бруд, знявага…

Чаму, як разумны кіраўнік, яна не пачула просьбу сябраў абкама раней і  не села за стол, каб у дружалюбнай абстаноўцы звесці канфлікт да мінімуму?

І чаму сп. Вештард чуе толькі аднаго чалавека? У Наваполацку была магчымасць прыватна пагаварыць са многімі, калі не хапіла мужнасці абмеркаваць праблемы разам.

Пасля ўчарашняй сустрэчы, для мяне абсалютна відавочна, што І. Вештард не наважана здымаць узровень напружанасці ў партыі ў сілу розных абставін. І гэта трывожны сімптом.

Qui prodest?  І што рабіць?  


Валянціна Болбат




  • Ни кто из непосвящённых не видит какие разгорелись страсти в БСДП "Грамада". Особенно на Витебщине, где В.Болбат взялась наводить порядок по своему усмотрению, хотя она не является руководителем областной организации, но тем не менее даёт чёткие указания и требует их немедленного исполнения. Грозится даже проверить облюст, а не только районные суполки, их работу и количество членов в организации. На первый взгляд может создаться мнение, что рядовой член партии всей душой болеет за свою партию, и за то до какого состояния, без войны доведена Беларусь из-за некомпетентности в решении жизненно важных вопросов властью. Но самое главное В.Болбат это абсолютно не волнует, голова её занята совершенно другим, где бы раздобыть деньги на содержание своего большого дома и автомашины, да и в остальном Валентина не очень привыкла себе отказывать. Решение своей личной проблемы она видит в том, что большие деньги вращаются в партии, а они по её мнению должны быть в её кармане. Для достижения своей цели В.Болбат готова на всё. Только почему- то не видит она, что пилит сук на котором сидит и приземление может быть очень жёстким. М. Шпаковский.
  • Спадарыня Шпакоўская! Няма ў мяне такіх паўнамоцтваў, і жадання наводзіць парадак па свайму "Усмотрению", а тым больш правяраць аблюст. Далека пабелі ў эмоцыях! Правам правядзеня апісаных вамі дзеняннў мае абкам у межах вобласці. І для гэтага есць Статут, які для вас, і цябе асабіста, як вулічная "дзеўка", што і было прадэманстравана на абласной канферэцыі і што дэманструеце вы з мужам, кіраўніком Чыгуначнай арганізацыі. Няма , акрамя вас,нікога ў арганізацыі, і прызгнайце гэты факт:ніводнага мерапрыества з вашай ініцыятывы, нават паперы своечасова падрыхтаваць вы не можаце, трэба пастанна падпіхваць.Таму, калі бярэшся даваць ацэнку маей працы, калі ласка, напішыце пра свае справы.Штоо да нейкіхх справаў дзяржаўнага ўзроўню, то прабачце, ні да ўлады, ні да прыняцця важных рашэнняў я не маю ніякіх адносін.У мяне столькі правоў і магчымасцяў, як і у цябе з мужам. Паглядзім, як вы зашчыруце сваей партыйнай структурай на выбарх і дакажаце справай,што на нешта вартыя.Балбатаць пра высокае ты ўмела заўжды, а вось нешта зрабіць, наа жаль... Што тычыцца майго дома і аўамабіля. то да партыйных грошпай іх утрыманне не мае ніякіх адносін, бо я не маю ніякага дачынення да партыйнага кашалька і ніколі не мела.Пытанні адносна партыйных сродкаў-да былога кіраўніка абласной арганізацыі Ладукас і старшыні партыі Вештард Калі вас заела зайздрасць пра мой дом і аўто, то трэба было ,Вольга, працаваць, а не сядзець гадамі на канапе. Сук, пра якіі вы пішаце і на якім, акрамя вас, сядзяць яшчэ некаторыя гора-кіраўнікі, падпілілі вы самі. Што мы і бачым зараз. А за мой сук не хвалюйцеся. ен мяне моцна трымае,Вам застаецца толькі слюні пускаць ."За работу, товарщи!.


Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики