Расплюшчыце вочы, спадарове!

 

Мяне заўсёды здзіўляла, як, быццам разумныя людзі, а могуць рабіць відавочныя глупствы. У адной апазыцыйнай газэце прачытаў, што журналісты беларускіх выданняў сабралі некалькі соцен подпісаў да міністра інфармацыі і генеральнага пракурора. Яны звяртаюць увагу на яўнае парушэнне заканадаўства з боку супрацоўнікаў міліцыі пры збіцці журналіста партала TUT.BY і просяць чыноўнікаў адрэагаваць на сытуацыю.

Адразу уявіў сабе, як гэтыя паважаныя людзі стаяць на каленях ля парадных дзвярэй гэтых кантор і моляць, каб прынялі іх прашэнне. І куды вы звяртаецеся? Няўжо незразумела, што пасля антыканстытуцыйнага пераварота ў лістападзе 1996 года у краіне няма легітымных органаў улады? Ёсць "паханы, смотрящие, члены” бандыцкай групоўкі. Ёсць ”общак”,які не падлягае кантролю нікому, акрамя "пахана”. Толькі ён ведае, куды, каму і колькі. Дзеянне легітымнай Канстытуцыі 1994 года прыпынена, законы не працуюць, альбо працуюць для выбраных, вузкага кола асоб. Жывем па панятках. Пракуратура, як і канстытуцыйный суд адразу сканалі пасля так званага рэферэндума. Няма іх, шыльды толькі засталіся. Каб паказваць Еўропе, што ў нас усё як у іх: і пракуратура, і канстытуцыйны суд, і міністры. А тое, што яны нічога не вырашаюць, ніхто не павінен ведаць.

Здзіўляюся вашай наіўнасці, спадарства! Напісалі ліст "на деревню дедушке” і чакаеце адказу. Скажыце, чэхаўскі Ванька Жукаў атрымаў адказ? Так і вы атрымаеце, чакайце. Ваша прашэнне – гэта змаганне са следзтвам. Калі уявіць неверагоднае, што замест сёняшняга кіраўніка МУС і мінскага АМАПА прыйдзе нейкі Іваноў ці Пятроў, мяркуце, сытуацыя зменіцца ў лепшы бок? Не смяшыце мае бейцы, як кажуць у Адэсе – яны людзі сістэмы: крок улева, крок управа – і "кірдык” . Яны, нават, дабраахвотна у адстаўку сысці не могуць, бо гэта будзе лічыцца здрадай. Так што, не скардзіцца трэба, а падзякаваць, усяго толькі пабілі, а маглі забіць. І нічога за гэта ім бы не было, таму што у краіне прыпынена дзеянне Канстытуцыі 1994г. Не можам жа мы знайсці косткі Захаранка, Ганчара, Красоўскага і Завадзкага.

А што тады першапрычына? Вось, яна, ляжыць каля падлогі будынка цэнтравыбаркама – наша легітымная Канстытуцыя 1994 года. Згвалтаваная, апляваная, забруджаная. Не бачылі, як кандыдаты ў прэзідэнту ўжо 20 гадоў падыходзяць і старанна выціраюць аб яе свае боты, каб увайсці ў будынак і схіліць галаву перад Ярмошынай. Зараз нехта з гэтых кандыдатаў збірае нас на аб’яднаны кангрэс. Разумею, аб’ядноўвацца трэба, і кангрэс праводзіць трэба, але не тыя людзі павінны нас клікаць, бо атрымаецца як заўсёды.

Гэтак трэба так вушы закласці, каб не чуць, як крыкам крычыць ужо 20 гадоў наша Канстытуцыя: " Дапамажыце мне заняць сваё законнае месца!” Не чуеце, бачу, не чуеце. Інакш не дапамагалі б злачыннай групоўцы праводзіць так званыя выбары. У 2010 годзе піярылі балаган з дзевяццю ”спасителями отечества”, у 2015 годзе ўзнеслі на кандыдацкі подыюм "бабу”. Хай прабачаць мяне жанчыны, гэта не мой выраз. Такую мянушку дала вядомы спецыяліст па баршчах. Праўда, спецаперацыя пад кодавай назвай "баба” правалілася. А ў 2020 годе які чорцік выскачыць з табакеркі? Ці будзе ён падобны на чалавека?

Вы нават не зрабілі ніякіх высноў, калі двое сябраў БАЖ з Віцебску у далёкім 1997 годзе пакінулі арганізацыю ў знак пратэста, убачыўшы у статуце БАЖ прызнанне лукашэнкаўскай канстытуцыі.

Па ўсяму відаць – быць вам бітымі і надалей. А той, хто перажыве гэты змрочны час, убачыць, як наша Першая Беларуская Легітымная Канстытуцыя паўстане з асфальту, абтрасецца ад бруду і будзе бараніць нашых законапаслухмяных грамадзян.

 

Барыс Хамайда.






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики