Пра важныя элементы рэзалюцыі ААН аб праваабаронцах

 

Праект знакавай рэзалюцыі «Прызнанне ролі праваабаронцаў і неабходнасці іх абароны», галасаванне па якой адбылося на Генеральнай Асамблеі 25 лістапада, апублікаваны на сайце ААН і дазваляе казаць пра важнасць дакумента.

 

З прыняццем Рэзалюцыі, Генеральная Асамблея дала зразумець, што дзяржавы не могуць крыміналізаваць, шальмаваць, перашкаджаць дзейнасці або абмяжоўваць працу праваабаронцаў. Яна пацвердзіла, што дзяржавы не могуць прымаць заканадаўства, якое дыскрымінуе праваабаронцаў у іх праве на асацыяцыю і атрыманне замежнай дапамогі на сваю працу.

Важнай з'яўляецца спасылка Рэзалюцыі на членаў сям'і і законных прадстаўнікоў праваабаронцаў, якія таксама ўсё часцей працуюць пад ціскам.

Улічваючы такую трывожную тэндэнцыю ў многіх краінах як пазбаўленне праваабаронцаў свабоды, Генеральная Асамблея ўпершыню выразна заклікала да вызвалення ўсіх праваабаронцаў, якія знаходзяцца ў зняволенні.

Беспрэцэдэнтным рашэннем Генеральнай Асамблеі эксперты назваліасуджэнне запалохвання праваабаронцаў у сацыяльных медыя.

Поўны тэкст Рэзалюцыі ААН «Прызнанне ролі праваабаронцаў і неабходнасці іх абароны».

Нагадаем, што адзінства міжнароднай супольнасці па пытанні абароны праваабаронцаў захоўваецца са снежня 1998 года, калі Генеральная Асамблея ААН прыняла Дэкларацыю аб праваабаронцах. 25 лістапада ў Нью-Ёрку Кітай і Расія парушылі гэтае адзінства, заявіўшы, што праваабаронцы павінны працаваць у рамках нацыянальнага заканадаўства, і запатрабаваўшы правесці галасаванне па рэзалюцыі, прадстаўленай Нарвегіяй. Гэта сапраўды беспрэцэдэнтны выпадак у сістэме ААН, калі дзяржавы галасуюць па рэзалюцыі аб праваабаронцах.

Вынікі галасавання - 117 на карысць рэзалюцыі, 14 супраць і 40 ўстрымаліся (у іх ліку Беларусь) - насамрэч адлюстроўваюць сітуацыю, у якой праваабаронцы працуюць у краінах, якія прагаласавалі супраць рэзалюцыі.


http://spring96.org/be/about

 

 







Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Февраль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики