Лідэры апазыцыі заклікаюць прыходзіць на Сход у суботу са сьцягамі і ў вышыванках

Лідэры апазыцыі распаўсюдзілі адмысловы зварот з нагоды акцыі 10 кастрычніка. Заяву падпісалі Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч.

«Вашай агульнай воляй, рашучасьцю, зь якой збіраліся вы не з ласкі ўладаў, а паводле права, дадзенага Канстытуцый, на мітынгі і сходы на плошчы Свабоды, вы вярнулі свабодзе яе прастору! Гэтую прастору свабоды мы ўсе разам павінны захаваць і пашырыць для нашай далейшай барацьбы за незалежную, дэмакратычную, мірную Беларусь!» — гаворыцца ў тэксьце.

Лідэры апазыцыі заклікаюць прыходзіць на сход «Уладу — Народу!», каб падвесьці вынікі «выбараў» і вырашыць, «як дзейнічаць далей, каб вярнуць народу ўладу, якую ў яго ўкралі разам з выбарамі». 

Палітыкі просяць прыходзіць з нацыянальнымі сьцягамі і стужкамі, крэатыўнымі плякатамі і ў вышыванках.

Збор прызначаны на плошчы Свабоды 10 кастрычніка а 17.00.

Паводле«Радыё Свабода»




  • Хорошо что не в вышимайках.


Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Декабрь 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики