Еўрапарламент чакае ад уладаў Беларусі спынення пераследу незалежных СМІ

 

10 верасня Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі. Яе тэкст даступны на сайце europarl.europa.eu на англійскай мове.

Сярод іншага, Еўрапарламент" чакае ад уладаў [Беларусі] спынення цкавання незалежных СМІ з палітычных прычын; заклікае спыніць практыку адміністрацыйнага пераследу і адвольнага выкарыстання артыкула 22.9, ч.2 Адміністрацыйнага Кодэкса супраць журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, што абмяжоўвае права на свабоду выказвання і распаўсюду інфармацыі”, – гаворыцца ў дакуменце.

Паводле рэзалюцыі, Еўрапарламент па-ранейшаму глыбока заклапочаны сітуацыяй з правамі чалавека і фундаментальнымі свабодамі ў Беларусі. Разам з тым, ён вітае вызваленне палітычных вязняў і заклікае да аднаўлення іх у грамадзянскіх і палітычных правах.

Еўрапарламент заклікае правесці будучыя прэзідэнцкія выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, даўшы апазіцыі доступ да кантраляваных уладамі сродкаў камунікацыі і дазволіўшы ўдзельнічаць у кампаніі на роўных умовах.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Февраль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики