Міліцыя шукае ўладальніка сайта freeregion.info

Гісторыя з «лістамі шчасця» ад Міністэрства інфармацыі шэрагу сайтаў не скончылася.

У Наваполацку міліцыя працягвае пошукі ўладальніка сайта freeregion.info, апытваючы яго суседзяў і сваякоў.

Ліст з прапановай перадаць Мінінфармацыі звесткі пра ўладальніка рэсурсу рэдакцыя атрымала 12 мая. Міністэрства хацела даведацца назву юрыдычнай асобы альбо прозвішча фізічнай асобы ўладальніка, а таксама яго юрыдычны адрас ці месца жыхарства. У лісце за подпісам Ліліі Ананіч гаварылася пра выяўленыя на сайце «парушэнні заканадаўства аб СМІ» і нагадвалася пра магчымасць пісьмовага папярэджання ўладальніку ці блакавання рэсурсу.

Аналагічныя пасланні атрымалі прыкладна ў той жа час сайты "Беларускага Радыё Рацыя”, музычнага парталу "Тузін Гітоў”, сайт прыхільнікаў Аб'яднанай Грамадзянскай пртыі (АГП) ucpb.org і інтэрнэта-часопіс kyky.org. Некаторыя памылкова расцанілі гэта як пісьмовыя папярэджанні, аднак лісты аказаліся на той момант толькі "дэкларацыяй намераў”.

Адміністрацыя freeregion.info ў адказ напісала, што не бачыць неабходнасці прадастаўляць такую інфармацыю, паколькі "прапанова раскрыць дадзеныя... не заснаваная на заканадаўстве". Разам з тым, рэдакцыя прасіла міністэрства ўдакладніць, якія менавіта публікацыі парушаюць заканадаўства.

З Мінінфармацыі лістоў больш не прыходзіла.

У той жа час, наваполацкая міліцыя актыўна занялася пошукамі ўладальніка рэсурсу. Дакладней, доказаў таго, што ім з'яўляецца Вадзім Драздоў – грамадскі актывіст, які ўжо некалькі гадоў жыве за мяжой. Ён і не хавае, што з'яўляецца сябрам аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання «Свабодны рэгіён» і заснавальнікам аднайменнага сайта.

18 чэрвеня лейтэнант міліцыі Рафаловіч апытаў суседзяў Драздова, 1 ліпеня ў Наваполацкі ГАУС выклікалі яго маці. Распытвалі, дзе жыве Вадзім, калі ён прыязджае ў Беларусь і г.д. Па інфармацыі рэдакцыі, былі накіраваныя запыты некаторым правайдарам, а таксама ў кампанію "Вэлком” – з мэтай даведацца, на каго зарэгістраваны пазначаны на сайце нумар зваротнай сувязі.

Гэта ўжо не першая спроба прыцягнуць да адказнасці ўладальніка сайта. У ліпені 2014 года Наваполацкі ГАУС ладзіў праверку на прадмет наяўнасці ў дзеяннях Драздова складу злачынстваў па арт. 193-1, 369-1 КК («Дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі» і «Дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь»), і складу адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП («парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"




  • З Д Р А В С Т В У Й Т Е ! Удачи Вадиму Дроздову (или ЛЮБОМУ другому) - владельцу данного сайта ! [извините - если имя и фамилие - Вадим Дроздов - написано не правильно] > Предоставьте возможность ПЕРЕКЛЮЧАТЬ Ваши (некоторые) статьи на Русский язык ! Уж извините, но крайне НЕ удобно (термины какие-то НЕ понятные...) пытаться прочитать ТО, что написано по-белорусски...как в данной статье ! > Ну а читать на "мове" - ПОЖАЛУЙСТА - пусть желающие и читают ! ``````````````````````````````````` Опять таки - почему-то у Вас НЕТ комментариев, пусть самых обычных - но НЕТ... Тут ЧТО-то явно не то...ПОЧЕМУ люди БОЯТСЯ говорить...ЧТО (кто) мешает...??? - - - - - Ничего ни к кому личного ! - - Спасибо. = = = = = С уважением - Валерий Бондарик, г. Эдмонтон. Канада. 17-7-15. P.S. Просьба - ЕСЛИ владелец чайта живёт за пределами РБ (как Вы пишете), то и дайте этим государственным (милиции и +...) чинам информацию об этом ! Плюс для них (и для ВСЕХ читателей) дайте № № телефона - КАК дозвониться ! * Лично "Я" позвонил-бы ему и поблагодарил-бы за данный ресурс !
  • Как экс узник совести и правдоруб,могу засвидетельствовать,что Свободный регион самый правдивый и независимый сайд Белоруссии,а значит самый опасный режиму
  • Государству нужно знать имя владельца. Зачем? Ответ прост: протокол-суд-штраф. В лучшем случае. Или уголовное дело-суд-отсидка.
  • Если госпожа министр Ананич нашла „крамолу“ на музыкальном портале, то что уж говорить об активистах и „нечестных“ журналистах?
  • З Д Р А В С Т В У Й Т Е ! [2] Оп-па-нь-ки...как говорится - "прорвало"...(с чего-бы это...) Комментариев "вдруг" - чуток по-более стало... Хочется верить, что ЭТО лишь малое-начало... ````````````````````` Почему "народная" улада (РБ) заинтересовалась тем, что хочет знать - КТО владелец данного сайта (ресурса - freeregion.info) ?...С какОЙ целью... * Быстрей всего ПОТОМУ, что хозяин ресурса - грамадзянiн Белоруссии...? Ну и что тут такого - эТОТ Человек публикует Правдивую информацию о том, Ч Т О РЕАЛЬНО происходит в определённом регионе (в витебской обл.). * ЖЕЛАТЕЛЬНО, чтобы на сайте было БОЛЬШЕ инфы о РЕАЛИЯХ по ВСЕЙ РБ ! А раз гр-н РБ владелец сайта, на котором "народная" улада КРИТИКУЕТСЯ, то власть РЕШИЛА его ЗА ,,ЭТО,, наказать...? ПРИНУДИТЬ к молчанию ...? Другой причины интереса "нар-ДНОй" улады к ресурсу не вижу ! Или "Я" не прав ? `````````````````````` Интересно - а если кто-либо по-за пределами РБ откроет СВОЙ сайт (ресурс) (и этот "кто-то" НЕ будет иметь отношение к РБ) и СТАНЕТ там говорить Правду, т.е. КРИТИКОВАТЬ - ОБОСНОВАННО - "нар-ую" уладу РБ, то и по отношению к нему "нар-ая" улада станет принимать меры...??? КАК Вы считаете...? [так может быть в самом деле ОТКРЫТЬ ресурс мне ТУТ...что скажете...] [ будете-ли присылать РАЗНУЮ Правдиво-РЕАЛИСТИЧЕСКУЮ инфу про РБ...?] [ которая БУДЕТ публиковаться для информирования ВСЕХ и белорусов тоже ! ] `````````````````````` Ничего ни к кому личного ! ПИШИТЕ комм-рии к статьям ! - - Спасибо. = = = = = С уважением - Валерий Бондарик, г. Эдмонтон. Канада. 19-7-15. P.S. Почему "Я" интересовался КАК позвонить хозяину ДАННОГО ресурса, да потому что ХОЧУ его поблагодарить за этот сайт - и возможно обговорить ВАРИАНТЫ открытия уже мною ТУТ - чего-либо подобного...Как думаете...


Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Февраль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики