Чарговая прэзентацыя кнігі palitviazni.info у Наваполацку

24-га чэрвеня ў Наваполацку адбылася чарговая прэзентацыя кнігі "Хронікі беларускіх палітвязняў”. Прэзентацыю правёў рэдактар сайту www.palitviazni.info, Сябра Рады Праваабарончага Цэнтру "Вясна” Зьміцер Салаўёў. Паслухаць аб гісторыі стварэньня сайту www.palitviazni.info і як была падрыхтаваная кніга сабраліся прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў і аддзяленняў палітычных партыяў з Наваполацку і Полацку. Сярод прысутных быў і былы палітвязень Андрэй Гайдукоў.

Нагадаем, што выданьне "Хронікі беларускіх палітвязняў”– кнігааб тых, хто пачынаючы з 1989 году быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці з-за сваёй актыўнай грамадзка-палітычнай дзейнасьці, была выдадзена ў межах сумеснай працы Праваабарончага Цэнтру "Вясна” і польскай арганізацыі "Fundacja Rozwoju Inicjatyw Demokratycznych”.

Пасьля прэзентацыі было праведзена абмеркаваньне праблемаў з правамі чалавека ў рэгіёне, а таксама былі запланаваныя мерапрыемствы, датычныя тэмы абароны правоў чалавека, якія будзе неабходна правесьці ў Наваполацку ў бліжэйшы час.

palitviazni.info




  • Чаму радуецца гэты не надта разумны чалавек?
  • Что его Фамилия попала в книгу


Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики