Клопат Human Rights Watch у Беларусі: палітвязьні, стмяротная кара і закон аб СМІ

 

 

Паводле міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, Беларусі трэба вызваліць шасьцёх палітвязьняў, увесьці мараторый на выкананьне сьмяротнага пакараньня і ўнесьці папраўкі ў Закон аб СМІ ў бок яго лібэралізацыі.

 

Гэтыя і іншыя рэкамэндацыі зьмяшчаюцца ў нядаўнім дакладзе Human Rights Watch па Беларусі, скіраваным у Раду па правах чалавека ААН. Рада па правах чалавека ААН кожныя чатыры з паловай гады праводзіць пэрыядычны агляд сытуацыі з правамі чалавека ва ўсіх дзяржавах-удзельніцах ААН, якіх на сёньняшні дзень193.

Паводле Human Rights Watch, статус палітвязьняў у Беларусі маюць Ігар Аліневіч, Яўген Васковіч, Мікалай Дзядок, Арцём ПракапенкаЮры Рубцоў і Мікалай Статкевіч.

Адносна паляпшэньня Закону аб СМІ ў Беларусі Human Rights Watch адзначае:

«Унесьці зьмены ў Закон аб СМІ, каб прадухіліць непатрэбнае абмежаваньне свабоды выказванняў, у адпаведнасьці з рэкамэндацыямі Прадстаўніка АБСЭ па пытаньнях свабоды сродкаў масавай інфармацыі. Гэтыя рэкамэндацыі ўключаюць у сябе папраўкі у заканадаўства, каб адмяніць абавязковую акрэдытацыю для журналістаў-фрылансэраў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ; пазасудовую практыку блякады сайтаў; абавязковую рэгістрацыі распаўсюджвальнікаў друкаванай інфармацыі і сродкаў вяшчаньня».

Рэкамэндацыі ўключаюць таксама лібэралізацыю законаў аб грамадзкіх аб’яднаньнях і масавых захадах. 






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Июль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики