БХД: Без вызвалення і поўнага аднаўлення ў правах усіх палітычных вязняў ніякія выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі

Нацыянальная Рада аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на сваім паседжанні 21 сакавіка прыняла заяву "Свабоду палітвязням!”:

"Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты пачынаюць кампанію па вызваленні палітвязняў. Мы лічым адной з першачарговых задач на 2015 год - дамагчыся вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў.

Мы заяўляем, што без вызвалення і поўнага аднаўлення ў правах усіх палітычных вязняў ніякія выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі.

Дзеля спрыяння хутчэйшаму вызваленню з-за кратаў, у выпадку не магчымасці абрання адзінага кандыдата дэмакратычнымі сіламі Беларусі, мы падтрымліваем кампанію па вылучэнні кандыдатам ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Статкевіча Мікалая Віктаравіча з адначасным патрабаваннем вызвалення палітвязняў: Яўгена Васьковіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова. Усе палітвязні павінны быць вызвалены!

У выпадку, калі палітвязні застануцца за кратамі і не будуць адноўленыя ў правах, мы лічым немагчымым прызнанне любых выбараў свабоднымі і справядлівымі, а "абраную” на іх уладу лічым нелегітымнай".

 

Крыніца-Прэсавая служба БХД






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Август 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики