Суд над Паўлам Левінавым працягнецца 17 снежня

Разгляд адміністрацыйнай справы сёмага ўдзельніка «фотасесіі з птушкамі і клеткамі» пачаўся 12 снежня ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска. 

Юрыста Паўла Левінава, як і астатніх, вінавацяць у парушэнні арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў).

Слуханні працягваліся каля гадзіны. Сп. Левінаў двойчы хадайнічаў пра адвод суддзі Алены Цыганковай на той падставе, што яна зацікаўленая ў зыходзе справы, але хадайніцтвы адхілілі.

Па яго хадайніцтве суддзя далучыла да матэрыялаў справы фотаздымкі з яго асабістага архіву. Павел Левінаў даводзіў, што любы пастановачны фотаздымак на любым фоне пры жаданні можна палічыць "пікетаваннем”.

Хадайніцтва пра далучэнне здымка фотасесіі еўрапейскіх журналістаў на знак падтрымкі віцебскіх калег суддзя адхіліла, заявіўшы, што гэта не мае дачынення да справы.     

Пасля таго, як Павел Левінаў папрасіў адкласці суд да заключэння дамовы з адвакатам, суддзя перанесла слуханні на 9-ю раніцы 17 снежня.

Нагадаем, што падставай для завядзення адміністрацыйных справаў па арт. 23.34 КаАП стала фотасесія групы віцебскіх журналістаў і грамадскіх актывістаў напярэдаднісусветнага дня "Станем за журналістыку”. Удзельнікі фотасесіі сфатаграфаваліся на фоне будынка з малюнкам – выявамі клетак, з якіх вылятаюць зробленыя з газеты птушкі.

Пачынаючы з 28 лістапада ішлі суды над удзельнікамі фотасесіі. Штраф памерам 20 базавых велічыняў атрымалі сябры ГА "БАЖ", журналісты Алена Сцяпанава (суддзя Дзяніс Губанаў), Кастусь Мардзвінцаў (суддзя Алена Цыганкова), Зміцер Казакевіч(суддзя Алена Цыганкова). Штраф памерам 18 базавых велічыняў прысуджаны актывістцы аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Алене Шабуні (суддзя Дзяніс Губанаў). Самы вялікі штраф – 25 базавых велічыняў, атрымала кардынатарка аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец (суддзя Алена Цыганкова). 3 снежня суддзя Чыгуначнага райсуда Алена Цыганкова пакарала трыма суткамі арышту жыхара Віцебска Пятра Бярлінава.

Паводле ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

 






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Июль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики