Андрэя Гайдукова асудзілі на 10 сутак арышту

Суддзя Полацкага гарадскога суда Уладзімір Бясецкі прызнаў былога палітвязня вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і за "правядзенне несанкцыянаванага пікета з раздачай улётак" прысудзіў Андрэю Гайдукову арышт на 10 сутак.

Былога палітвязня, якога затрымалі ў Полацку 24 лістапада за распаўсюд улётак пра палітвязняў, забралі ў суд проста з кватэры. Хаця раней яму была ўручана позва ў суд на чацвер, 27 лістапада, павядамляе ПЦ "Вясна".

Паводле Андрэя Гайдукова, зусім іншую позву яму ўручылі, 25 лістапада:

"Маці адчыніла дзверы, мы паглядзелі: суд прызначаны на 14 гадзін сёння. У судзе я заявіў, што мне патрэбны абаронца, і што я маю дамову з мінскім адвакатам. Але дабрацца так хутка да Полацку ў яго няма фізічнай магчымасці. Суддзя Уладзімір Бясецкі чакаць не пагадзіўся: ён сказаў, што дае мне паўгадзіны, каб я заключыў дамову з полацкім адвакатам. Давялося гэта зрабіць, потым у судзе абвясцілі перапынак на знаёмства адваката са справай. Але я лічу, што маё права на абарону ў судзе парушана: спачатку суд быў прызначаны на пазнейшую дату, а потым яго перанеслі і фактычна не далі магчымасці запрасіць да ўдзелу ў працэсе таго адваката, якому я давяраю".

За мінулы тыдзень Андрэя Гайдукова затрымлівалі двойчы. У полацкім гарадскім судзе разглядаюць падзеі 24 лістапада, паводле якіх былога палітвязня вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаванні з распаўсюдам улётак. А яшчэ раней, 21 лістапада, ён быў затрыманы ў Наваполацку – таксама за распаўсюд улётак пра палітвязняў.

У наваполацкай міліцыі на яго склалі пратакол за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.

"Пратакол я не падпісваў, копіі не маю, таму не магу сказаць, у парушэнні якога артыкула мяне вінавацяць. Я чуў, што па тэлефоне супрацоўнікі міліцыі камусьці тлумачылі, што мой выпадак будзе разбіраць адміністрацыйная камісія. Але ніякіх позваў у мяне пакуль няма – ні на пасяджэнне камісіі, ні ў суд", - распавёў Андрэй Гайдукоў.

Андрэй Гайдукоў - былы палітзняволены, 8 лістапада 2012 года супрацоўнікі КДБ затрымалі яго і завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці). Справа Гайдукова разглядалася ў закрытым рэжыме, падчас суду абвінавачанье Гайдукову было перакваліфікавана. 1 ліпеня 2013 года Віцебскі абласны суд асудзіў Гайдукова паводле крымінальнага артыкула «Спроба ўсталявання супрацоўніцтва са спецслужбамі, органамі бяспекі або органамі замежнай дзяржавы». Яго прызналі «вінаватым у спробах устанаўленьня кантактаў з супрацоўнікамі замежнай спэцслужбы без прыкмет дзяржаўнай здрады». 8 траўня 2014 году Андрэй Гайдукоў выйшаў на волю.






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Июль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики