Настаўнікі “з-за бугра”

Ніякіх выбараў у 2015 - не будзе, як увогуле iх ніколі не было з 1996 года. Калі ўся ўлада перайшла аднаму кіраўніку дзяржавы, тады дарэмна "ламаць коп’я” у пошуку "адзінага", бо вынікі гэтага шоу даўно знаёмыя. Як для ўлады, так і для апанентаў. Але апошнім трэба нейкім чынам засвяціцца у гэтай тусоўцы і няважна, што запэцкаюцца ў брудзе, атрымаўшы "бабло”. На жаль ужо амаль 20 год iдзе такая гульня, задавальняючая ўсіх. Але ж ёсць разумныя людзі, якія на працягу шмат гадоў рэжуць праўду-матку. Іх намаганні, пакуль, што гарох аб сценку.

Таму мы зноў звяртаемся да віцебскага юрыста Барыса Хамайды, які ўжо быў госцем freeregion.info. На гэты раз ён згадзіўся адказаць на некалькі пытанняў у сувязі з’ехаўшых за мяжу палітыкаў, якія цяпер павучаюць былых землякоў як змагацца з беларускім рэжымам.

- Барыс Ханонавіч, 15 лістапада 2014 года на сайце charter97 змешчана інтерв’ю былога ўдзельніка так званай "выбарчай кампаніі” 2010 года Андрэя Саннікава пад агульным загалоўкам "Нельзя участвовать в выборах, пока за решеткой кандидат в президенты”. Што вы думаеце на гэты конт?

- Цікавая выснова, але бракуе логікі. Калі раптам кіруючая групоўка вызваліць з турмы Міколу Статкевіча, што тады, можна ўдзельнічаць у незаконных выбарах? А як быць з адсутнасцю легітымнай Канстытуцыі 1994 года? Што, зноў будзем гуляць па правілах бандыцкай групоўкі? Гэта зноў наступаць на тыя самыя граблі?

- Але далей спадар Саннікаў на пытанне "И что же нужно делать на ваш взгляд" адказвае: "Не признавать диктатуру ни в каком виде”.

- Я так разумею: калі ён удзельнічаў у незаконных выбарах 2010 года па правілах гэтай групоўкі, тады дыктатуру прызнаваў. Трэба было трапіць на турэмныя нары, каб зрабіць разварот на 180 градусаў. Ну што ж, гэта ўжо крок у правільным накірунку ў параўнанні з іншымі экс-кандыдатамі. Вось Някляеву далі па галаве, але "урок не пошел впрок», ён і сёння заклікае ўдзельнічаць …

- Аднак, напрыканцы ягонага інтэрв’ю на пытанне "Вы считаете, что беларусская оппозиция не должна участвовать в следующих выборах президента?” чуем адказ: "Я считаю, что не должна, вернее будет сказать, что участвовать можно, без Лукашенко”… Атрымліваецца нейкая невызначанасць пазіцыі?

- Няма чаму здзіўляцца. Так званая апазыцыя ў сваіх выказваннях і дзеяннях заўсёды была непаслядоўнай. Яны балансавалі на мяжы паў праўды. Таму і адпаведныя арганізацыі стваралі: Замест "Кажы праўду” - "Говори правду”. Пагэтаму пры скарачэнні апошняй назвы на "Говправду” артымліваецца нейкая двухсэнсоўнасць.

- Чаму так цяжка казаць праўду?

- Для іх гэта палітычнае самагубства. Заклікаць зараз да няўдзелу ў так званых "выбарах” з-за адсутнасці канстытуцыйнага падмурку (легітымнай Канстытуцыі 1994 года) – гэта азначае атрымаць ад выбаршчыкаў пытанне ў лоб: А чаму з лістапада 1996 года заклікалі ўдзельнічаць у незаконных выбарах? Правакатары альбо дурні? А мо нешта трэцяе? Мяркую, надышоў момант паставіць кропку і не каментаваць у далейшым выказванні прадстаўнікоў псэўдаапазыцыі. Па-першае, шкада асабістага часу, а па-другое, іхнія думкі ня вартыя той увагі, якая надаюцца ў СМІ. На мой погляд, усе яны былыя і ня маюць палітычнай будучыні.

Аўтар - Уладзімір Жыгулоў.






Видео


Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Сентябрь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики