(абноўлена) Закончыўся суд па крымінальнай справе Яўгена Парчынскага, ў парушэнні Крымінальнага кодэксу. Сам актывіст лічыць гэтую справу "пераследам за сваю дзейнасць". Парчынскаму інкрымінуюць падзеі, якія адбыліся аж у 2009 гадзе. Сам Яўген Парчынскі абвінавачванні не прызнаў, зьвязаныя з махлярствам і падбухторваньнем да дачы хабараў. Сам актывіст лічыць гэтую справу "пераследам за сваю
дзейнасць”.
Пяць гадоў таму, за год да прэзідэнцкіх выбараў, я збіраўся ўзначаліць перадвыбарчы штаб кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча па Полацкаму і Наваполацкаму рэгіёну. І тут даведваюся, што супраць мяне распачалася крымінальная справа. Я не веру ў такія супадзенні.
Наколькі вядома, гэтую справу пяць гадоў таму спынілі…
Так, адвакат яшчэ на стадыі следства даў зразумець следчым, што справа нікчэмная і разваліцца ў судзе. Яе спынілі. Але ж час ідзе, стары "шкілет” вырашылі выцягнуць з шафы. І дзівоцтвы пачаліся яшчэ ў верасні мінулага году, калі да мяне на кватэру прыйшлі з вобшукам, хоць нічога і не знайшлі. Магчыма, гэта было звязана з доктарам Ігарам Пастновым, якога за пошукі праўды накіравалі ў псіхіятрычную бальніцу. Ігар змог перадаць ліст з бальніцы, але за дзень да вобшуку я перадаў яго ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. Можа быць, тады гэты ліст і шукалі?
Але чаму аднавілі справу?
Я для мясцовых уладаў ужо даўно, як костка ў горле, таму, напэўна, вырашылі нейтралізаваць. Я працаваў у перадвыбарчых штабах Аляксандра Казуліна, Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Усса, балатаваўся на мясцовых выбарах ад кампаніі "Гавары праўду”. Праз год – чарговыя прэзідэнцкія выбары ў краіне, я ізноў планаваў актыўна дапамагаць дэмакратычным кандыдатам… Усё гэта асобным людзям, безумоўна, не падабаецца. Але, паверце, нават калі мяне ізалююць, то будзе каму замяніць.
Хто вас падтрымлівае ў такі складаны перыяд?
Я хачу падзякаваць усіх, хто працягнуў руку дапамогі ў насамрэч складаны для мяне жыццёвы перыяд. Гэта і Праваабарончы цэнтр "Вясна" і кампанія "Гавары праўду”, Дзмітрый Усc, дэмакратычная грамадскаць нашага рэгіёна… Такая падтрымка надае моцы і застаўляе верыць у лепшае. А якім яно будзе – пабачым…
« Февраль 2021 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |