Барыс Хамайда: У мяне ёсць маральнае права выказваць свае думкі

Не за гарамі прэзідэнцкая кампанія-2015. Тым больш, ужо многія палітыкі пачалі спрэчкі на гэты конт. І зноў, як заўжды, на працягу многіх гадоў, няма адзінай дамовы. Ісці на выбары, якіх няма, ці іх байкатаваць.

Напрыклад, Віцебскі дысідэнт Барыс Хамайда кажа так: "Не паспее існуючая ўлада паведаміць пра нейкія там выбары, як апазіцыя пачынае гартавацца ў калону, каб цвёрдым крокам ісці да выбарчых участкаў. Нават, у першых шэрагах вядомыя асобы".

Карэспандэнт сайта freeregion.info зноў вядзе размову з юрыстам па адукацыі Барысам Ханонавічам Хамайдай.

Барыс Ханоновіч, палітвязень Мікола Статкевіч, які зараз знаходзіцца за кратамі прапануе такі сцэнар на 2015 год. Вось яго словы: "Предлагаю выдвинуть кандидатом в президенты оппозиционного лидера, который имеет политическую судимость, или даже находящегося по политическим мотивам в тюрьме. В случае прогнозируемого отказа властью зарегистрировать такого кандидата, оппозиция могла бы развернуть акции протеста во время агитационной кампании (не дожидаясь дня голосования), а затем объявить о байкоте выборов и  о непризнании самого факта выбаров. Это позволит оппозиции сохранить свой авторитет и нанести режиму моральный и политический ущерб".

Як вы гэтую прапанову пракаментуеце?

Усе, каго мае на ўвазе спадар Статкевіч заплямініліся ва ўдзеле незаконных "выбарах". Яны выцерлі свае чаравікі аб легітымную Канстытуцыю 1994 года. На практыцы засведчылі сваю непавагу да Закону. Паказалі, якімі яны могуць быць "гарантамі" захавання і выканання Канстытуцыі ў выпадку іх абрання на кіраўнічую пасаду. Яны ўвайшлі ў працэс, якога па сутнасці няма і пачалі гуляць па правілах бандыцкай групоўкі, спрабуючы неяк яе падмануць. Але па існуючых правілах можна толькі прызначаць "пахана". Сапраўднага ж кіраўніка абіраюць на грунце легітымнай Канстытуцыі.

На мой погляд, так званыя палітыкі, з’яўляюцца палітычнымі мерцвякамі і згубілі маральнае права кіраваць людзьмі. Зараз нам прапануюць кагосьці з гэтага кола зрабіць сцягам змагання і яшчэ сто гадоў блукаць па цёмных завулках. Мала таго, што дыскрэдытавалі канстытуцыйную законнасць, дык яшчэ хочуць спляжыць такі метад змагання як байкот.

Не! Досыць!

Мы ўсе розные, але ў рэшце рэшт ня дурні. Кожнаму – сваё. Нам змагацца за Радзіму і ісці далей. Ім быць паслугачамі рэжыму.

Мяркую, яны не з’яўляцца палітычнымі вязнямі. Яны, саўдзельнікі злачынства, якое здзейсняя кіруючая групоўка. Проста ў пэўны момант, яны спрабавалі выйсці з - пад кантролю і атрымалі ў пысу.

Трэба ўвогуле на нейкі час забыць пра выбары і не смяшыць сусвет, а ўсёй талакой думаць як павяртаць краіну ў канстытуцыйнае поле.

Барыс Ханонавіч, але шмат хто лічыць Статкевіча мужным змагаром і лідарам апазіцыі…

У мяне такое адчуванне, што Мікола Статкевіч яшчэ не зразумеў за што кінуты на турэмнае нары. Кастусь Каліноўскі, які пісаў свой знакаміты "Ліст з-пад шыбеніцы" дакладна ведаў за што аддае сваё жыццё. Тадэушу Касцюшка, так сама ня трэба было нічога тлумачыць. А на вачах у Статкевіча пакуль ружовыя акуляры. Калі адкінуць сафістыку і кампліментарны тон, трэба прама і цвёрда сказаць: вольна, альбо, міжвольна, свядома, альбо несвядома, Статкевіч у гэтай "тусовке" дапамагаў існуючаму рэжыму ўмацавацца. І тут не мае ніякага значэння, як гэты ўдзел абгрунтоўваецца.

І зараз ён прапануе яшчэ на пяць гадоў працягнуць агонію рэжыма. Можна быць вельмі добрым чалавекам, але на жаль нулявым палітыкам. І гэта асабістая драма і не толькі Мікалая Статкевіча. А размовы пра аўтарытэт і мараль – гэта нешта за межамі існавання гэтай апазіцыі. У яе ніколі не было, ні маралі, ні аўтарытэта. Нельга шукаць чорную котку ў цёмным пакоі, асабліва, калі яе там няма.

Але можа ёсць нешта станоўчае ў дзейнасці апазіцыі?

А вось да чаго мы прыйшлі, шукаючы пад мікраскопам, нешта станоўчае! Цытую аўтарытэтная меркаванне на мове арыгіналу былога надзвычайнага і паўнаважкага амбасадара Украіны у Беларусі Рамана Бясмертнага: - "Никто уже не рассматривает Беларусь как независимое государство, а Лукашенко, как президента. Он -- зиц-председатель части Российской Федерации. Извините, но ничего другого я сказать не могу. Для меня уже несколько лет нет такой страны, как Беларусь, хотя я люблю и уважаю беларусский народ. Действия Лукашенко уничтожили государство, взорвав сначало его гуманитарные механизмы, а затем, экономические. А незаконно сев в президентское кресло, он завершил процесс уничтожения белорусского государства.”

А псеўдалідары апазіцыі яшчэ абмярковываюць падрыхтоўку да наступнага выбарчага фарсу!

На калені панове! Прасіць прабачэня ў беларускага народа. Людзі ў нас спагадлівае і слабых пашкадуюць, калі ўбачаць "чистосердечное раскаивание".

А ці ёсць у вас права судзіць іншых?

У Святым Пісанні сказана: Не судзіце, каб вас не судзілі. Але ў мяне ёсць маральнае права выказваць свае думкі ўслых. І за гэта права я заплаціў вельмі высокую цану.

Аўтар Уладзімір Жыгулоў.

P.S. Шчыра кажучы, беларускай апазіцыі трэба як мага хутчэй выпрацаваць адзінаю стратэгію аб спасенні бацькаўшчыны. А не траціць дарэмна час на шуканне адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта. Што датычыцца палітычных ахвяр , якія знаходзяцца па прымусу ўлады у турмах, то згадаем настаўленні картавага правадыра пралетарыяту: рэвалюцыя, баценька, у пальчатках не робіцца.






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики