Парасон новы, думкі старыя

З сакавіка 1997 года віцебскі дысідэнт Барыс Хамайда, амаль штодзённа з’яўляецца на кутку "сіняга дома" абласнога цэнтра. Гэты будынак атрымаў такое прозвішча за свой першачарговы колер. Але калі да ўлады прыйшоў губернатар Косінец, то "пяціпавярхоўка" была расфарбавана пад колер бальнічнай палаты. Віцебскаму распаўсюджвальніку незалежнай прэсы Барысу Хамайдзе гэты колер будынка не пярэчыць справе.

Дарэчы, за сваё дэсыдэнства Б. Хамайда шмат разоў прыцягваўся да адміністраціўнага пакарання. Усе, што звязана з бел-чырвона-белым, для цяперашняга рэжыма, маўляў, анучка для быка.

Але Хамайда ад сваёй ідэі не адступіў ні на крок. Чым і заслужыў павагу ў віцеблян. Пра яго змагарства напісана шэраг артыкулаў, у незалежных СМІ.

Парасон, пад якім Барыс Ханонавіч шмат гадоў вёў прапаганду аб незалежнасці Беларусі, прахудзіўся.

І вось 13-га жніўня 2014 года Барыс Хамайда, як заўжды прыйшоў на свой "пост", але з новым парасонам. Гэту абноўку зараз жа ўбачылі гараджане. І з падзякай падыходзілі да вядомага ў Віцебску прапагандыста, каб павіншаваць з абноўкай, ды пажадаць поспеху ў яго справе. Падышоў да яго і карэспандэнт сайта freeregion.info, каб пагутарыць, ды задаць некалькі пытанняў, вядомаму чалавеку.

Адкуль такая абноўка?

Беларускія патрыёты з Бруселя нядаўна прывезлі парасон, пры чым, задарма.

Барыс Ханонавіч які тэрмін панадабіцца вам, каб прасвятлець грамадства Віцебшчыны і не толькі?

Дазвольце адказаць анекдотам пра Вовачку.

Калі ласка.

Дык вось вучань аднойчы сказаў настаўніцы, што яго дзед ваўком вые. "Вучылка" запалохалася такой справе і выклікала дзеда на бяседу ў школу, але нічога не дабілася ад "воўкавыя". Тады на дапамогу прыйшоў вучань. "Дзед, адкажы калі апошні час спаў з бабуляй"?

У – у – у, нема завыў стары.

Вось, каб народу не выць па – воўчы, а штось рабіць, то час перамен у пакутнай Беларусі будзе не за гарамі, - людзям ня трэба спаць у шапку, завяршыў размову, з усмешкай Барыс Ханонавіч.

Адкажыце, калі ласка, перафарбоўка "сіняга дома" вам да згоды, ці як?

Усе, што разрушае гісторыю, мне не да спадобы. Упэўнены, прыдзе час, калі ўсё вернецца на сваё месца. Больш таго, вуліцы будуць называцца па-іншаму. Напрыклад, вуліца Шубіна атрымае назву імя журналіста Сяргея Буткевіча, які там апошні час жыў і тварыў на дабрабыт сваёй краіне - Беларусі. Ну і гэтак далей.

Аўтар: Уладзімір Жыгулоў






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Февраль 2021    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики