"Міністэрства інфармацыі не мае звестак пра выпадкі адкрытых агавораў і дэзінфармацыі ў дачыненні ўкраінскіх і беларускіх падзеяў з боку цэнтральных расійскіх тэлеканалаў”.
Такі адказ за подпісам намеснік міністра інфармацыі Беларусі Сяргея Хільмана атрымаў прэсавы сакратар ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў” Барыс Гарэцкі.
У сваім звароце Б. Гарэцкі прасіў Міністэрства інфармацыі разглядзець сюжэт «Первого канала» «Беженка из Славянска вспоминает, как при ней казнили маленького сына и жену ополченца» на прадмет парушэння закона "Аб СМІ” і ўзняць пытанне пра спыненне трансляцыі ў Беларусі расійскіх каналаў, якія сістэматычна парушаюць дадзены закон.
Мінінфармацыі "не мае права каментаваць парушэнні заканадаўства аб СМІ Расійскай Федэрацыі рэдакцыяй "Первого канала””, – піша намеснік міністра.
Мінінфарм, па яго словах, можа адклікаць ліцэнзію ў тэлеканала ці радыёпраграмы толькі ў выпадках грубага парушэння імі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ліцэнзаванні: калі ліцэнзаваная дзейнасць ажыццяўляецца ў мэтах, што "супярэчаць інтарэсам Рэспублікі Беларусь” і калі вяшчанне ўтрымлівае звесткі, "распаўсюд якіх забаронены ці абмежаваны заканадаўствам”.
Нагадаем, што з патрабаваннем спыніць у Беларусі трансляцыю цэнтральных расійскіх каналаў раней ужо выступалі актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, а сябры грамадскага камітэта салідарнасці з Украінай нават пачалі збор подпісаў пад аналагічным зваротам да ўладаў Беларусі.
Источник - Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
« Февраль 2021 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |