"Выбары" 2015: удзел ці байкот?

Мы неаднойчы абмяркоўвалі пытанні выбарчых кампаній усіх узроўняў у Беларусі. І вось зноў прыходзіцца да іх звяртацца, бо не за гарамі прэзідэнцкая кампанія-2015. Тым больш яна актуальна, бо ўжо многія палітыкі пачалі спрэчкі на гэты сэнс. І зноў, як заўжды, ужо на працягу многіх гадоў, пакуль няма адзінай дамовы. Ісці на выбары, якіх няма, ці іх байкатаваць. Напрыклад, Віцебскі дысідэнт Барыс Хамайда кажа так:

«Не паспее існуючая ўлада паведаміць пра выбары, як апазіцыя пачынае рыхтавацца ў калону, каб цвёрдым крокам ісці да выбарчых участкаў. Нават, у першых шэрагах-вядомыя асобы, якія да гэтага нешта казалі пра байкот.

Для мяне няма нічога дзіўнага. Таму, што амаль усе актыўныя праціўнікі байкоту запляміліся ва ўдзеле ў незаконных, так званых, выбарах.

Нехта з іх ламіўся атрымаць мясцовы дэпутацкі значок, іншыя лезлі ў «палатку». Не для таго ў лістападзе 1996 года быў здзейснены антыканстытуцыйны пераварот, каб ніякіх выбараў у Беларусі не было».

А вось вядомы беларускі палітык Валерый Фралоў хоча, каб выбары былі сапраўднымі, тады на іх трэба хадзіць. Такой жа пазіцыі прытрымліваюцца і шмат іншых палітыкаў. Але ніхто з іх не кажа, якім чынам дамагчыся гэтых сапраўдных выбараў. Як гаворыцца, і хочацца і колецца…

І калі палітыкі вырашаюць ісці ім на выбары ці іх байкатаваць, то простым грамадзянам няпроста разабрацца ў гэтай гульні.

Дарэчы, калі я рыхтаваў гэты артыкул, дык звярнуўся да лідэра аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Паўла Севярынца, які адказаў на некалькі пытанняў па тэме выбараў.

-- Павал, адкажыце, калі ласка, для якой мэты ўдзельнічаць у выбарах, якіх няма?

-- Выбараў у Беларусі няма, а значыць, магчымы не ўдзел у "выбарах", а толькі выкарыстанне палітычнай кампаніі 2015 г у мэтах перамогі дэмакратыі (як у свой час у Польшчы, Сербіі, Грузіі, Украіне і г. д.) або байкот фарсу Ярмошынай.

-- Ці будзе выбраны на Кангрэсе адзіны кандыдат. І ці будзе ён удзельнічаць у барацьбе за прэзідэнцкае крэсла ў 2015 годзе?

-- Дай Божа, каб Кангрэс адбыўся, і каб рашэнні прымалі 1-1,5 тысячы актывістаў дэмакратычных сілаў… Тады сам Кангрэс і пастановіць, ці патрэбны апазіцыі адзіны лідэр, ці будзе ён адзін, выкарыстоўваць кампанію ў 2015 гаду, ці падтрымае байкот.

-- Партыі, ці нейкія грамадскія аб’яднанні, зарэгістраваныя ў Мінюсце пры ўладзе Лукашэнкі, можна лічыць здраднікамі дэмакратыі, альбо юрыдычна неадукаванымі ?

-- Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя не зарэгістраваная рэжымам Лукашэнкі, бо ён баіцца партыі, за якой стаяць вернікі. Мы тройчы падавалі спісы сяброў партыі БХД на рэгістрацыю (ад 1070 да 1251 чалавека) - безвынікова. Астатнія партыі судзіць не бяруся.

Па словах Паўла Севярынца, удзельнічаць у выбарах можна, калі выкарыстоўваць палітычную кампанію ў мэтах перамогі дэмакратыі. Вось тут і загваздка. А што рабіць тым (якіх больш) беспартыйным? Мабыць, залічыцца ў лік рамантыкаў?!

Экс-кандыдат на прэзідэнта Андрэй Саньнікаў лічыць, што любы кандыдат, які вылучыцца, так ці інакш будзе падкантрольны дыктатару:

«Усё, што будзе звязана са сцэнаром удзелу ў выбарах, будзе кантралявацца спэцслужбамі. Нягледзячы на гэта, барацьба за свабоду будзе працягвацца. Украіна падала прыклад барацьбы, і гэтыя працэсы немагчыма будзе спыніць у Беларусі ці Расіі. Але мае спадзяванні не звязаныя з выбарамі».

Як бы там не было, але на сто адсоткаў вядома, што ўлада баіцца байкоту выбараў, як чорт ладану. І калі няма сэнсу рабіць нейкі бунт, то адзіны шлях да перамогі дыктатуры, гата байкот неіснуючых выбараў. І кропка.

 

Аўтар - Уладзімір Жыгулоў.





Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Август 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики