“Права на мову” для навапалачан

Лекцыя "Права на Мову" адбылася 22 ліпеня ў Наваполацку, на офісе мясцовай філіі Правабарончага цэнтру «Вясна». Яе правёў вядомы лінгвіст і грамадскі дзяяч Вінцук Вячорка. Падчас лекцыі разглядаліся праблемы дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце падчас зваротаў у органы дзяржаўнай улады, методыкі адстойвання правоў на адукацыю на беларускай мове і інш.

На бліжэйшы час запланаваны кольны стол, падчас якога будуць абмеркаваныя дакладныя захады ў Наваполацку па абароне правоў на карыстанне беларускай мовай.

 

Таксама пад час мерапрыемства было праведзенае апытанне слухачоў для высвятлення праблемаў, каторыя парушаюць правы навапалачанаў. Актывісты адзначылі, што найбольш значнымі ў Наваполацку праблемамі з'яўляюцца стан экалогіі (першае месца ў краіне па выкідах шкодных рэчываў у паветра) і парушэнне права на свабоду мірных сходаў (за апошнія гады ў горадзе не было дазволена ніводнай акцыі). У бліжэйшы час па дадзеных тэмах будуць арганізаваныя лекцыі і праведзеныя кольныя сталы.






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Сентябрь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики