Бабруйск: У блогера Жалнова зноў сканфіскавалі тэхніку

Вынікам ператрусу, які прайшоў у кватэры бабаруйчаніна Алега Жалнова, стала канфіскацыя тэхнікі, другая за апошнія сем месяцаў. У гэты раз, сцвярджае блогер, супрацоўнікі міліцыі знеслі з сабой вінчэсцер, флэшкі, ноўтбук, нядаўна набыты відэарэгістратар, дыскі.

 

Нагодай для візіта міліцыянтаў стала заведзеная на Жалнова ў пачатку траўня крымінальная справа. Яна заведзеная па 340 артыкуле Крымінальнага кодэкса РБ "Заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы" і тычыцца лютаўскага выпадку ў будынку УУС. Тады блогер у адказ на пытанне дзяжурнага, ці ёсць у яго пры сабе зброя, аджартаваўся адказам, што любую рэч можна выкарыстаць у гэтай якасці, і нават бірулька сігналізацыі можа выбухнуць пры пэўнай тэмпературы. Міліцыянты зафіксавалі гэтыя словы Алега Жалнова як паведамленне пра небяспеку.

У кватэры Жалновых правяраючыя шукалі відэазапіс, зроблены блогерам падчас гэтай размовы з дзяжурным УУС.

На 26 траўня блогер затрымаў позву да следчага, павядамляе сайт ПЦ "Вясна".






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Октябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики