Міліцыя апытвае суседзяў і сваякоў заснавальніка сайта freeregion.info

Вадзім Драздоў ужо некалькі гадоў жыве ў замежжы, але да падзеяў на Беларусі ён неабыякавы. Таму заснаваў незалежны інтэрнэт-рэсурс freeregion.info, дзе змяшчаюцца крытычныя матэрыялы на палітычныя тэмы, а таксама вядуць свае блогі вядомыя ў рэгіёне асобы. Нядаўна стала вядома, што міліцыя праводзіць праверку, ці не парушыў Вадзім Драздоў беларускае заканадаўства.

"Міліцыя ўсё яшчэ нешта шукае: мне паведамілі, што ў пачатку траўня супрацоўнікі прыходзілі да майго бацькі – у кватэру, дзе я прапісаны. Распытвалі пра мяне, пыталіся, ці мае ён кампутар. Потым хадзілі па суседзях, тлумачылі ім, што я "выступаю супраць Лукашэнкі", распытвалі, ці даўно мяне бачылі, і што могуць пра мяне распавесці. Складалі пратаколы апытанняў, напалохалі людзей, з якімі наша сям'я мірна жыла побач амаль 25 гадоў!", - распавёў ПЦ "Вясна" спадар Драздоў.

Паводле Вадзіма Драздова, праверка ў дачыненні да ягонай асобы вядзецца з пачатку красавіка. Паводле звестак, атрыманых ад адваката, супрацоўнікі міліцыі пільна зацікаваліся сайтам freeregion.info, заснавальнікам якога з'яўляецца Вадзім Драздоў.

"А таму праверка праводзіцца з мэтай высветліць, ці не падпадае змест некаторых крытычных артыкулаў на нашым сайце пад крымінальны артыкул 369-1 "Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь". Яшчэ вядзецца і пра іншае – пра дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Адказнасць за гэта прадугледжана крымінальным артыкулам 193-1", -гаворыць актывіст.

Ён звяртае ўвагу не тое, што думкі пра заснаванне сайта freeregion.info з'явіліся разам з ідэяй стварыць грамадскае аб'яднанне "Свабодны рэгіён". Зараз існуе аргкамітэт па стварэнні гэтай суполкі. Адным з актывістаў з'яўляецца аўтар шэрагу матэрыялаў на аднайменным сайце, Яўген Парчынскі. Вядома, што і ён таксама апошнім часам трапіў у поле зроку мясцовай міліцыі.

Спадар Парчынскі паведаміў, што з боку міліцыі было шмат пытанняў пра Вадзіма Драздова і пра тое, якія мэты ў грамадскага аб'яднання "Свабодны рэгіён".

На думку Вадзіма Драздова, якраз існаванне незалежнага інтэрнэт-рэсурсу стала падставай для праверак:

"У нас ёсць сталыя чытачы, некаторыя з іх дасылаюць нам для публікацыі сапраўдныя дакументы, агалошванне якіх недаспадобы ўладам. Таксама ў нас ёсць некалькі блогаў, дзе пішуць вядомыя ў рэгіёне асобы, у прыватнасці "урач-праўдаруб" Ігар Пастноў, якога летась прымусова накіравалі ў "псіхушку" пасля шэрагу крытычных выступаў… Блогерамі з'яўляюцца журналісты і грамадскія актывісты з розных рэгіёнаў усёй Віцебскай вобласці. Яны пішуць дастаткова рэзка і крытычна. Адсюль – і ўвага з боку міліцыі, якая добра ведае, што я ўжо не першы год жыву ў замежжы".

 

 






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Сентябрь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики