Зь віцебскай турмы вызвалілі палітвязьня Гайдукова

Вызваленьне з калёніі «Віцьба-3» палітвязьня Андрэя Гайдукова стала сапраўднай спэцапэрацыяй, арганізаванай з мэтай не дапусьціць ягоную сустрэчу ля турэмнай брамы.

Андрэю Гадукову загадалі пачаць зьбіраць рэчы а 6 раніцы, хоць звычайна з калёніі выпускаюць аб 11-й, а 7-й яго пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль, адвезьлі на вакзал у Віцебску, далі 20 тысяч рублёў, каб ён змог даехаць да сваякоў.

Такім чынам каля турэмнай брамы яго сустрэць не ўдалося. Карэспандэнту Свабоды ўдалося пагутарыць з Гайдуковым толькі па тэлефоне. Цяпер Андрэй у Віцебску, празь нейкі час зьбіраецца ехаць дадому ў Наваполацак. Андрэй абяцаў даць Свабодзе неўзабаве першае інтэрвію на волі. А тым часам па тэлефоне ён заявіў, што лічыць сваю крымінальную справу цалкам цалкам сфальшаванай, зазначыў, што гэта была правакацыя супраць ягонай арганізацыі.
 
8 лістапада 2012 году Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ.

13 лістапада 2012 году Камітэт дзяржбясьпекі распаўсюдзіў інфармацыю пра спыненьне супрацьпраўнай дзейнасьці грамадзяніна Беларусі, які займаўся на заданьне замежнай выведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару. У дачыненьні да затрыманага была заведзена крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве ў форме правядзеньня агентурнай дзейнасьці).

1 ліпеня 2013 году яго асудзілі паводле крымінальнага артыкулу «замах на ўстанаўленьне супрацоўніцтва са спэцслужбай, органам бясьпекі або выведным органам замежнай дзяржавы» на 1,5 году пазбаўленьня волі.
 
Першае інтэрвію на волі вызвалены сёньня з калёніі «Віцьба-3» палітвязень Андрэй Гайдукоў даў Свабодзе. Ён адказаў на пытаньні пра турму, пра сьледзтва, пра прычыны свайго пакараньня
 
— Андрэй, як ты думаеш, чаму ўвогуле ўзьнікла гэтая шпіёнская справа супраць цябе?

— Яшчэ да арышту на мяне шмат ціснулі, каб я спыніў сваю грамадзкую дзейнасьць. Калі я рыхтаваў дакумэнты для заснаваньня Таварыства маладых інтэлектуалаў, да мяне пачалі прыяжджаць супрацоўнікі КДБ. Прыяжджалі і на «Нафтан», і ў Полацкі ўнівэрсытэт, дзе я вучыўся, і папярэджвалі, каб я кінуў гэтую дзейнасьць. Але я, відаць, недаацаніў сур’ёзнасьць іх намераў. Мой арышт і гэтая сфальсыфікаваная справа — фактычна працяг таго ціску і тых пагрозаў, толькі яны іх ажыцьцявілі. У прынцыпе, Таварыства маладых інтэлектуалаў задумвалася як арганізацыя-альтэрнатыва БРСМ, якая будзе прасоўваць дэмакратычныя каштоўнасьці ў моладзевае асяродзьдзе. Даведаўшыся пра гэтую арганізацыю, КДБ і пачаў мяне перасьледаваць«.

— Ці сапраўды ты атрымліваў замежныя грошы?

— Я разьлічваў на фінансаваньне ад амбасады ЗША для сваёй арганізацыі. Калі мяне выклікалі на нейкую сустрэчу, думаў, што сустракаюся з дыпляматамі, а насамрэч гэта былі супрацоўнікі КДБ. На сустрэчы перадалі дакумэнты, а там, аказваецца, было трыста даляраў, пра якія я і ня ведаў. Толькі ўзяў дакумэнты — схапілі, і гэтак грошы апынуліся ў справе.

— Андрэй, як увогуле ставіліся да цябе сьледчыя КДБ?

— Сьледчыя КДБ ціснуць на падсьледных вельмі моцна і ўжываюць розныя недазволеныя прыёмы. Былы палітвязень Аляксандар Атрошчанкаў пра гэта вельмі дакладна напісаў. У «амэрыканцы» ўсё так і ёсьць, як ён апісаў. Магу толькі дадаць, што там яшчэ ёсьць катаваньне холадам. Побач са мной у адной камэры сядзеў былы віцэ-мэр Менску Васільеў, дык на яго ціснулі нават больш, чым на мяне. Але, наколькі я ведаю, ён сябе вінаватым так і не прызнаў. Тым ня менш яму ўсё роўна далі 14 год турмы...

Калі каля КДБ у Віцебску ўзарвалі нейкае выбуховае прыстасаваньне, сьледчыя адразу западозрылі, што я магу мець да гэтага дачыненьне. Мяне вельмі жорстка некалькі дзён прэсавалі. Цяпер я ведаю, што за гэтую справу асудзілі нейкую жанчыну, і зь мяне былі зьнятыя ўсе падазрэньні. Тады ж сьледчыя КДБ падазравалі, што ў мяне цэлая тэрарыстычная групоўка...

Увогуле, я расчараваўся ў працы сьледчых КДБ. Занадта ў іх нізкая кваліфікацыя. Напрыклад, ніводнага дакумэнта па «Нафтану» ў маёй справе не было (нібыта я шпіёніў на «Нафтане»). Спачатку мне інкрымінавалі тое, што я нібыта зьбіраўся перадаць аналітычныя матэрыялы пра стан правоў чалавека ў Беларусі. Потым яны зразумелі, што калі прызнаюць аналітычныя матэрыялы, то гэтым самым прызнаюць, што факты парушэньня правоў чалавека былі. Тады проста пакінулі, што я нібыта рыхтуюся перадаць нейкую сакрэтную інфармацыю, але для мяне і цяпер застаецца невядомым, якую.

— Што можаш сказаць пра палітычныя настроі ў калёніях?

​— Іх вельмі цяжка вызначыць, бо людзі баяцца гаварыць на гэтую тэму. Але, напрыклад, у Віцебскай і Магілёўскай калёніях памятаюць палітвязьняў: Каваленку, у «Віцьбе-3» памятаюць Казуліна і Саньнікава і спачуваюць ім. Там яны дагэтуль карыстаюцца аўтарытэтам, таму я лічу, што спачуваюць іхнім поглядам.

Вязьні больш кажуць пра свае справы, з-за якіх яны сядзяць. Мне здаецца, што палова людзей лічыць сябе невінаватымі абгрунтавана. Былі людзі, у якіх у прысудах напісана, што «у нявызначаным месцы ад нявызначанай асобы атрымаў наяўныя ці безнаяўныя грошы». То бок фактычна справы не даказаныя, асабліва што тычыцца эканамічных злачынстваў, але людзі сядзяць.

— Ці магчыма было неяк адстойваць свае правы ў калёніях?

— Увогуле, адна зь вялікіх праблемаў у беларускіх турмах і калёніях — што немагчыма скардзіцца на парушэньні правоў вязьняў. Калі прыяжджае пракурорская праверка, да яе пускаюць толькі актывістаў, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй, а тыя кажуць, што ўсё добра. А вязьняў, у якіх ёсьць на што паскардзіцца, да правяраючых нават не пускаюць.

Калі мяне толькі прывезьлі ў віцебскую калёнію «Віцьба-3», адбыў карантын — і адразу кінулі на дзесяць дзён у карцэр. Для чаго? За гэты час, пакуль я сядзеў у карцэры, усе мае рэчы, усе мае паперы пералапацілі — шукалі тое, што ім будзе цікава. А там было шмат скаргаў, у тым ліку скаргі ад вязьняў. Зараз давядзецца пісаць гэтыя скаргі ізноў, на імя пракурора.

Автор - Алег Грузьдзіловіч.



  • Доблестному КГБ РБ в 2014 году есть куда расти. Ведь на просторах нашей Родины еще много доверчивых слесарей, сантехников, колхозников и дворников...


Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Август 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики