Зьмітра Дашкевіча пасадзілі на 25 сутак

Былога палітвязьня Зьмітра Дашкевіча пакаралі на 15 і 10 сутак паводле двух пратаколаў пра парушэньне правілаў нагляду і пра непадпарадкаваньне міліцыі.

На судзе Дашкевіч прызнаў, што спазьніўся дамоў, бо затрымаўся на працы.

Аднак ён назваў хлусьнёй заявы міліцыянтаў пра непадпарадкаваньне.

«Няма што камэнтаваць, нейкі абсурд. Зьвязана з магчымай актыўнасьцю Маладога фронту перад Чарнобыльскім шляхам і Чэмпіянатам сьвету па хакеі», — заявіў Дашкевіч Радыё Свабода пасьля таго, як судзьдзя Юры Гарбатоўскі абвесьціў сваё рашэньне.

Дашкевічу паводле правілаў прафіляктычнага нагляду забаронена пакідаць месца жыхарства з 20 да 6 гадзін.

Былога палітвязьня затрымалі вечара 24 красавіка, калі ён вяртаўся з працы.

Прэвэнтыўны нагляд над Зьмітром Дашкевічам павінен скончыцца 28 траўня.

 

28 жніўня 2013 года Зьміцер Дашкевіч выйшаў на волю з гарадзенскай турмы № 1 пасьля амаль трохгадовага зьняволеньня. Яго арыштавалі напярэдадні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 года, і асудзілі спачатку за «асабліва злоснае хуліганства», а пасьля — за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы».


Автор - Алег Грузьдзіловіч.





Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Февраль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики