Лідэр АГП Анатоль Лябедзька асуджаны на 15 сутак

Іншыя ўдзельнікі пікету салідарнасці з палітвязнямі Уладзімір Раманоўскі, Алесь Арастовіч, Яўген Храпаў і Міхаіл Бабіла пакараныя арыштам на 10 сутак, Ганна Канапацкая і Вольга Маёрава ­– штрафам па 30 базавых велічынь.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька асуджаны на 15 сутак.Суддзя суда Савецкага раёна Мінска Марына Фёдарава вынесла яму абвінавачванне на падставе двух артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: 17. 1 (дробнае хуліганства ) і 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Нагадаем, Анатоль Лябедзька разам з іншымі ўдзельнікамі пікету салідарнасці з палітвязнямі быў затрыманы 16 сакавіка на пляцоўцы каля Камароўскага рынку сталіцы. На семярых затрыманых Анатоля Лябедзьку, Алеся Арастовіча, Уладзіміра Раманоўскага, Яўгена Храпава, Міхаіла Бабілу, Ганну Канапацкую і Вольгу Маёраву склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Сёння, 17 сакавіка, суд ужо вынес рашэнне аб пакаранні двух затрыманых. За ўдзел у пікеце "За сумленныя выбары" сябра Нацкаму АГП Уладзімір Раманоўскі і намеснік старшыні БСДП (Народная Грамада) Алесь Арастовіч асуджаныя на 10 сутак арышту.


Паводле апошняй інфармацыі, вынесена рашэнне ў адносінах да спікера Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганны Канапацкай. Суд абвінаваціў яе ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакараў штрафам памерам у 30 базавых велічынь.

Закончыліся суды над актывістамі АГП Яўгенам Храпавым, Міхаілам Бабіла і Вольгай Маёравай. За удзел у несанкцыяваным мерапрыемстве Яўгену Храпаву і Міхаілу Бабіле прысудзілі 10 сутак арышту, Вользе Маёравай –­ штраф 30 базавых велічынь.

 

 






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Июль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики