«Арт Сядзіба» збірае музычную складанку на вершы беларускіх паэтаў

«Арт Сядзіба» распачала творчы конкурс для беларускіх гуртоў «Паэты жывуць у песнях», накіраваны на папулярызацыю вершаў беларускіх класікаў праз музыку. У конкурсе могуць прымаць удзел усе выканаўцы, якія дашлюць песню на беларускай мове, напісаную на верш любога беларускага паэта, на адрас paety.pesni@gmail.com, крайні тэрмін падачы — 12 сакавіка. Разам з запісам трэба даслаць фотаздымак, спасылку на сац. сеткі і невялікі каментар, чаму абралі менавіта гэты верш для сваёй песні. Перавага будзе аддавацца запісам у добрай якасці. Спачатку галасаваннем, а потым па выніках рашэння камісіі будзе абрана дзясятка лепшых песень, якая і ўвойдзе ў складанку. Заключным этапам конкурсу будзе справаздачны канцэрт у аднам з клубаў Мінска, на якім выступіць першая тройка пераможцаў.
 
Дасылайце нам свае запісы і сачыце за навінамі!
 
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефонах:
Наста (29) 328 16 72
Эмілія (29) 851 97 36
(25) 616 58 57
 
або на пошту праэкта paety.pesni@gmail.com.





Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Январь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики