Ніводная падзея «Арт Сядзібы» ў лютым не адмяняецца

Хоць з намі і хочуць разарваць дамову арэнды ды папярэдне сказалі, што да 21 лютага павінны пакінуць памяшканне, але мы не адмяняем ніводнага запланаванага «Арт Сядзібай» мерапрыемства. Арэнда намі аплочана да канца лютага ды і са спробамі высялення мы яшчэ пазмагаемся, паведамляецца на сайце artsiadziba.by.

Таму ў панядзелак, 17 лютага, пачынаем (пакуль што сакрэтную) кампанію і творчы марафон салідарнасці, калі вы хочаце далучыцца ў якасці выступоўцаў ці валанцёра, то пішыце на мэйл: artsiadziba@gmail.com.

 

 

Афіша «Арт Сядзібы» на люты:

15 лютагадыскусія «Свабода і бяспека онлайн: знайсці баланс», прысвечаная Міжнароднаму дню бяспечнага інтэрнэта.
Арт Сядзіба. Пачатак у 14.00. Уваход вольны.

16 лютагаарт-сядзібнік «Закаханая нядзеля з кампаніяй «Без візы».
Арт Сядзіба. Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

16 лютагаканцэрт украінскага спевака Колоса.
Клуб «Графіці». Пачатак у 19.00. Квіткі ў клубе або ў Алеся Сьнега.

18 лютага — прэм’ера першага беларускамоўнага стэндап-шоў «Стэндап Кавярня».
Стэйк-хаўс «Newman» (вул. Няміга, 36). Пачатак у 20.00. Уваход вольны.

19 лютага — літаратурна-музычная імпрэза «Інструментальны завулак».
Арт Сядзіба. Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

20 лютага — сканчаецца прыём заявак на удзел у Школе культурніцкага фатографа, якая пачнецца ў Арт Сядзібе напрыканцы лютага і будзе адбывацца ўвесь сакавік.

20 лютага — уручэнне Таварыствам аматараў гісторыі прэміі ім. Вацлава Ластоўскага.
Арт Сядзіба. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

21 лютага — прэзентацыя фільму Віктара Корзуна «Амерыканка. All included» паводле кнігі Аляксандра Фядуты «Амерыканскія вершы».
Арт Сядзіба. Пачатак у 17.00. Уваход вольны.

22 лютагапрэзентацыя адукацыйнай праграмы ва Украіне «Майстэрня грамадзянскай актыўнасці» яе выпускнікамі з Беларусі.
Арт Сядзіба. Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

23 лютагапрэзентацыя кнігі Кацярыны Оаро «Сарочае радыё».
Арт Сядзіба. Пачатак у 17.00. Уваход вольны.






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Февраль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики