«Арт Сядзібу» хочуць выселіць да Дня роднай мовы

Нас спрабуюць зачыніць ужо пяты раз. Уласнік памяшкання, дзе пяты месяц знаходзіцца «Арт Сядзіба», Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў вырашыла разарваць дамову арэнды, бо знятае памяшканне, спатрэбілася ім для ўзнаўлення ўласнай швейнай вытворчасці, паведамляецца на сайце artsiadziba.by.
 
Арэндадаўца разрывае гадавую дамову, даўшы нам 30 дзён на высяленне, Менавіта ў Дзень роднай мовы 21 лютага мы павінны пакінуць памяшканне на завулку Інструментальным 6.
 
Афіцыйная фармулёўка – у гэтым памяшканні будзе ўзнаўляцца швейны цэх. Раней увесь будынак у Інструментальным завулку быў вытворчым, там рабілі прыстасаванні для рыбалкі, шылі спецвопратку.

Апошнія паўгода працы актыўнай выстворчасці ў гэтым будынку не вялося, а амаль усе памяшканні і нават падвалы — гэта офісы розных прыватных кампаній. Напрыклад, каля «Арт Сядзібы» месціцца тэатральная студыя, і іх ніхто не чапае.

У памяшканні «Арт Сядзібы» раней стаялі станкі, але летам іх дэмантавалі, зрабілі рамонт і вырашылі здаваць у арэнду. Мы і сталі першымі арандатарамі. Дапамагалі з калідору прыбіраць запчасткі і кавалкі былых станкоў. Мясцовы дворнік тады казаў, што «цягаем з месца на месца гэты металалом», бо бачна было, што тым станкам не адзін дзесятак гадоў і працаваць яны ўжо ніколі не будуць. А тут нам кажуць − з’язджайце, зноў станкі паставім.

За некалькі месяцаў працы ў гэтым памяшканьні адбылося больш за 80 разнастайных мерапрыемтваў. «Арт Сядзіба» зноў стала незалежным цэнтрам культурнага і грамадскага жыцця.

З наступнага тыдня мы пачынаем кампанію ў абарону сваёй прасторы.

«Арт Сядзіба» — гэта адна з нешматлікіх публічных прастораў у Мінску, дзе спакойна і без перашкодаў выступае Зміцер Вайцюшкевіч, дзе паказвае спектаклі Свабодны тэатр, прэзентуе свае кнігі Уладзімір Някляеў, выступаюць маладыя беларускія гурты і літаратары, праводзяць сустрэчы і прэзентацыі Саюз беларускіх пісьменнікаў, Асамблея НДА, Беларуская асацыяцыя журналістаў ды іншыя грамадскія арганізацыі, рухі, ініцыятывы.

«Арт Сядзіба» — гэта месца, дзе ў размовах, вершах, песнях, дыскусіях і нават сварках гучыць беларуская мова.

 



14-02-2014, 16:41



Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Февраль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики