Для апазіцыі выбары ў мясцовыя саветы важнейшыя за парламенцкія і прэзідэнцкія. Таму што на гэтым узроўні фармуецца давер да кандыдатаў, да палітычнай сілы. І менавіта тут трэба працаваць з выбарнікам канкрэтна: тут няма месца для пустых словаў і пустых абяцанняў. Сапраўды, цяжка перамагаць тады, калі няма ні выбараў, ні татальнага падтрымання выбарнікаў.