“Ідуць бараны, грымяць барабаны, на барабанах скуры баранаў”

Нядаўна мы пісалі пра надыходзячыя (не калядныя, ды і не Новагоднія святкі). А пісалі аб выбарах  у мясцовыя Саветы. Але ж, паколькі гэта тэма турбуе шмат каго, то прыходзіцца зноў да яе звяртацца, тым больш, што пайшлі заклікі, маўляў, выбары – панацэя ад пазбаўлення пакут і голаду. І на гэты раз наш субяседнік вядомы правазнаўца Барыс Хамайда.

Барыс Ханонавіч, на сайце freeregion.info з’явіўся відэа-ролік, у якім Лідзія Сагідуліна-кардынатар кампаніі "Говори правду" па Віцебскай вобласці звярнулася да грамадзян з заклікам стаць кандыдатамі у дэпутаты мясцовых Саветаў,  што скажыце у адказ , бо ваша "панацэя ад палітхваробы”, (дзе вы катэгарычна заяўляце аб безсэсноўнасці ісці на выбары,якіх не існуе) некаторым  палітыкам не да спадобы ?

 

За усёй гэтай славеснай эквілібрыстыкай  я звярнуў увагу на першы сказ яе выступу, а дакладней, -- аднаго  слова, у якім можа хавацца сапраўдная прычыны удзелу у псеўдавыбарах. Цытую: ”Мы обязаны выдвинуть альтернативных кандидатов в местные Советы действующей власти”.

Узнікае некалькі пытанняў. Па-першае. Чаму абавязаны? Па-другое. Хто абавязвае? Трэцяе. У якім законе прапісан гэты абавязак?

Чацьвертае. За якое-такое месца прыхапілі і так прыціснулі, што пазбавілі выбару: ні кроку налева, ні кроку направа?

Калі мы вядзем размову аб законнай уладзе, тады я згодны, што пытанні, узнятыя  ў выступе могуць абмяркоўвацца дэпутатскім корпусам, як і прадугледжана легітымнай Канстытуцыяй 1994 года. А калі ліквідаваны гэты Асноўны Закон (у выніку антыканстытуцыйнага пераварота 1996 года), як вырашаюцца тыя самыя пытанні? Тады збіраюцца пэўныя аўтарытэты пэўнай арганізацыі і вырашаюць узнікшыя праблемы. Атрымліваецца даволі эфектыўна. Можна не сумнявацца. Толькі такі савет у пэўных колах называецца: "сходка”, альбо "сходняк", як каму зручней.

Я бы хацеў растлумачыць гэтай спадарыне і ня толькі ёй, што такі "абавязак”, да якога яна заклікае, пры існуючай палітычнай сітуацыі ў краіне, у крымінальным заканадаўстве лічыцца - "пособничеством”:  дапамога ў здзяйсненні цяжкага дзяржаўнага злачынства (незаконнага ўтрымання улады). Таму, як і выканаўцы, так і іх памагатыя павінны прыцягвацца да крымінальнай адказнасці. Ну, зразумела, не сёння. Калі будзе вернута у нашу краіну Канстытуцыя 1994 года. Так што час падумаць яшчэ ёсць.

Нарэшце, трэба людзям сказаць праўду. Чаму гэтая кампанія і іншыя гопкампаніі так зацята імкнуцца легітымізаваць кіруючую групоўку? А пакуль, атрымлівацца, мякка кажучы, няшчыра і вельмі непераканаўча. Калі кампанія з вялікімі прэтэнзіямі на праўду, фактычна удзельнічае у хлусні.

Але вядомы паэт Уладзімір Някляеў падтрымлівае гэты заклік, нават, некалькі вершаваных радкоў напісаў: "задзяўбалі бюракраты, выйдзі з хаты у дэпутаты”

Вось гэта прыклад якраз таго, што кожны павінен займацца сваёй справай. Альбо па - Крылову "…Сапоги тачать сапожник, а пироги печь пирожник...”.  Калі рабіць наадварот, тады атрамліваем кепскі абутак і нясмачную ежу.

Пагэтаму, у Беларусі  маем тое, што маем.

Увогуле, на мой погляд, сумленны творца заўсёды -- у апазіцыі да любой ўлады. Тады у яго з’яўляецца шанец стаць маральным аўтарытэтам у грамадстве.

Калі б Уладзімір Някляеў узначаліў шэрагі змагароў за вяртанне дзяржаве Канстытуцыі 1994 года, тады і я і, магчыма, Барыс Хамайда сталі бы побач з ім. А пакуль, прабачце. Больш таго, калі у 2015 годзе ён (ці яму падобныя) зноў апынуцца на тых жа граблях, то хай "чэшуць свае разбітые лбы, ці патыліцы. І не заклікаюць на Плошчу людзей каб дапамаглі, i не лямантуюць, што "власть" зноў шэльмавала выбары.  

Гутарыў Уладзімір Жыгулоў




  • Посмотрим что скажет Сагидулина, и хотелось бы услышать ответы на вопросы...


Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Август 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики