Міністэрства культуры хоча прызнаць бел-чырвона-белы сцяг гісторыка-культурнай каштоўнасцю

Міністэрства культуры атрымала заключэнне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адносна прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці бел-чырвона-беламу сцягу, які у 1991-1995 гады быў дзяржаўным сімвалам нашай краіны. Адпаведны адказ быў дасланы арганізатарам кампаніі, рэдакцыі сайта «Арт Сядзібы».

На аснове гэтага заключэння Міністэрства культуры пагаджаецца, што бел-чырвона-белы сцяг варта захоўваць як матэрыяльны рухомы аб’ект і надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Адпаведнае пытанне ў студзені разгледзіць на сваім пасяджэнні Навукова-метадычная рада.

У адказе, які падпісаў намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Аляксандр Яцко, паведамляецца:

Палотнішча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, якое рэальна выкарыстоўвалася ў 1991-1995 гады, павінна існаваць і захоўвацца як матэрыяльны рухомы аб’ект і яму можа быць прапанавана надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, і ў такім выпадку неабходна дадаткова ўдакладніць яго месцазнаходжанне і стан захаванасці.
З улікам атрыманага заключэння, названая прапанова будзе ўключана ў парадак дня чарговага пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пра Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, якое запланавана на студзень 2014 г. 

Нагадаем, што выніковае рашэнне на аснове вынікаў студзеньскага пасяджэння Навукова-метадычнай рады, згодна з законам «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь», будзе прымаць Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Тым часам, ад пачатку кампаніі па папулярызацыі нацыянальнай сімволікі Беларусі — бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» — прайшло паўгады. Распачалі яе ініцыятывы «БМАgroup», «Арт Сядзіба», «Рок-салідарнасць» з раздачы значкаў і дыскаў ды выдання складанкі «Сімвалы веры і свабоды» яшчэ ў траўні.

 






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Январь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики