Магілёў: У кватэры актывіста АГП ператрус, патрабуюць выдаліць «Укантакце» суполку «Стоп-страх»

Ад магілёўскага сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антона Касцова міліцыя запатрабавала выдаліць з сацыяльнай сеткі «Укантакце» суполку «Стоп-страх».

Як паведамілі Радыё Свабода праваабронцы, 24 сьнежня Антон Касцоў напісаў заяву, у якой адпрэчыў сваю датычнасьць да стварэньня групы, але выказаў гатоўнасьць выдаліць свае камэнтары.

Пасьля кансультацыяў з праваабаронцамі ён накіраваўся ў Кастрычніцкі аддзел міліцыі Магілёва. Там прабыў каля трох гадзін. Затым у суправаджэньні супрацоўнікаў міліцыі паехаў дахаты.

Старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў здолеў дазваніцца да маці хлопца, якая паведаміла, што ў кватэры ператрус.

Як мяркуе праваабаронца Барыс Бухель, міліцыянты могуць забраць кампутар, каб адсачыць усе кантакты і вылічыць стваральнікаў.

Як пазначана на інтэрнэт-старонцы «Стоп-страх,» суполка створаная для правядзеньня штотыднёвых пратэстных акцыяў. Першая такая акцыя для аўтамабілістаў была заплянавана на 27 сьнежня. Аднак на гэты час доступу да суполкі няма, і выдаецца памылка 404 «Старонка ня знойдзеная».





Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Октябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики