Дзьмітрый Вус: Украіна стаіць на парозе анархіі

Былы кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, прадпрымальнік Дзьмітрый Вус не выключае, што дзеля забесьпячэньня дзейнасьці дзяржаўных органаў Украіны сілавікі бліжэйшым часам пойдуць на высяленьне дэманстрантаў з гарадзкой мэрыі, а потым зачысьцяць і ўвесь Майдан. У іншым выпадку краіну апануе «анархія».

Дзьмітрый Вус: Украіна стаіць на парозе анархіі «Само па сабе пытаньне аб ужываньні сілы — яно правакацыйнае. Справа ў тым, што дэманстранты захапілі кіеўскую мэрыю, цалкам паралізаваўшы сыстэму выканаўчай улады. І калі яны будуць перашкаджаць далейшаму функцыянаваньню дзяржавы, будуць супрацьстаяць гэтаму — канечне, будуць рэалізаваныя адпаведныя контарзахады з боку ўлады. Яны ж не зацікаўленыя ў тым, каб зламаць адладжаны мэханізм, каб дэградавала ўлада ў краіне і пачалася анархія. Таму, на маю думку, сілавыя акцыі будуць. Шчыра кажучы, яны неабходныя для таго, каб неяк скіроўваць дзяржаву ў прававое рэчышча. Бо зараз там анархія: хто што хоча, тое і робіць. Атрымліваецца, няма ўлады. Хто хоча — мэрыю захоплівае, хто дзе хоча, там і стаіць. Кардоны, барыкады робяць. Цалкам спаралізавалі працу выканаўчых і заканадаўчых органаў, не пускаюць дэпутатаў. Трызьненьне нейкае».

«Што, на Ваш погляд, увогуле адбываецца ва Ўкраіне?»

«Тут ёсьць два ракурсы. Ва Ўкраіне два алігархаты змагаюцца за ўладу. Адзін алігархат належыць да праэўрапейскай, другі — да прарасейскай пазыцыі. Вось гэтыя два алігархаты паміж сабой варагуюць. Эўрапейскі алігархат, які знаходзіцца ва Ўкраіне, зацікаўлены збанкрутаваць эканоміку дзяржавы, давёўшы яе да поўнага дэфолту, а расейскі алігархат хоча захаваць тое, што было створана і захавалася ў спадчыну ад Савецкага Саюзу. Два гэтыя алігархаты фінансуюць розныя плыні і партыі. Таму тут, мяркуючы па ўсім, паўстаюць ня столькі палітычныя пытаньні, колькі эканамічныя». 
 



  • Сам текст о помиловании бывший кандидат в президенты не видел. Прошения о помиловании не писал, хотя ему несколько раз предлагали.


Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Февраль 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики