
Ігар Яўсееў вядомы як нястомны барацьбіт за зачыстку Менска ад нязгодных і незадаволеных.
Да чэрвеня 2012 года ён быў начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі Менгарвыканкама, каардынаваў разгоны акцый пратэсту, у тым ліку і разгон Плошчы 19 сьнежня 2010 года.
Ордэны, мэдалі, ганаровыя званьні народных і заслужаных дзеячоў — усяго Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў некалькі дзясяткаў чалавек.