
Бабруйскі блогер Алег Жалноў расказаў, што наведаў 15 ліпеня следчы камітэт у якасці сведкі.
-Мяне апыталі як сведку па заведзенай на маю жонку Яўгенію крымінальнай справе, - распавядае Алег Жалноў. - Следчы Аляксандр Фамянок паведаміў, што справу на яе завялі яшчэ 23 чэрвеня, па артыкуле 364 "Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". То бок, той жа артыкул, па якім зараз судзяць нашага сына Аляксея.