
- Гэта была кароткая, двухгадзінная, сустрэча праз краты і двайное шкло,
праз тэлефон..., - расказвае Марына Адамовіч. - За ўвесь час зняволення
Мікалая, а гэта ўжо больш за два гады і сем месяцаў, я толькі аднойчы
мела магчымасць апынуцца побач з ім, дакрануцца, абняць: у снежні 2011
года, яшчэ ў Шклове, больш, за 1,5 гады таму.