На аўтара відэа пра МАЗ і Курасоўшчыну завялі крымінальную справу

На аўтара відэа пра МАЗ і Курасоўшчыну завялі крымінальную справуМіліцыя Кастрычніцкага раёна Мінска завяла крымінальную справу аб парушэнні парадку адбыцця хатняй «хіміі» супраць Руслана Мірзоева, аўтара відэаролікаў пра МАЗ і мінскі мікрараён Курасоўшчына.

«Так, завялі справу на Руслана. Яму пра гэта ўчора паведамілі ў міліцыі. Пасля таго як ён адбыў 7 сутак на Акрэсціна ў жніўні, усё нібыта ішло нармальна, а тут раптам сказалі, што заведзеная справа!» — паведаміла Радыё Свабода жонка Руслана Мірзоева Мар’ям.

Тэлефон самога Руслана Мірзоева цяпер маўчыць. Раней Мірзоеў паведаміў, што за ім лічыцца ў міліцыі 5 парушэнняў, пра якія ён даведаўся нядаўна і нечакана, і што зараз яму пагражаюць 3 гады рэальнага зняволення.

Таксама Руслан Мірзоеў сказаў, што не робіць цяпер крытычных відэафільмаў, але цалкам ад творчасці не адмовіўся і здымае «гумарыстычныя ролікі».

Улетку Руслана Мірзоева звольнілі з МАЗа, пра які ён зьняў відэаролікі і выклаў у інтэрнеце. Пасля з’яўлення новых відэаролікаў пра наркаманаў і маладых злачынцаў у Курасоўшчыне ў жніўні Руслан Мірзоеў быў затрыманы міліцыяй і асуджаны на 7 сутак арышту нібыта за непадпарадкаванне міліцыі. Больш за год таму Руслан Мірзоеў быў асуджаны за крадзеж і адбываў за гэта «хатнюю хімію».






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Октябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики