Семінар для настаўнікаў, бібліятэкараў, адукатараў

Семінар для настаўнікаў, бібліятэкараў, адукатараўГрамадскае аб’яднанне "Таварыства беларускай школы», сайт "Nastaunik.info» пры падтрымцы іншых адукацыйных арганізацый запрашаюць педагогаў, бібліятэкараў ды іншых зацікаўленых у тэме асобаў да ўдзелу ў семінары-практыкуме "Школа як платформа фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый».

Семінар адбудзецца 22–24 чэрвеня пад Мінскам.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 17 чэрвеня 2013 г. 

Тэматыка семінара будзе сканцэнтравана вакол тэмаў сацыяльнай справядлівасці, каштоўнасці жыцця, пазбягання агрэсіі ды стварэння добразычлівай, спрыяльнай для развіцця і навучання атмасферы.

Удзел у семінары дазволіць:

– даведацца пра сучасныя падыходы да ацэнкі якасці навучання, пра ключавыя кампетэнцыі ды ролю грамадзянскіх кампетэнцый у выхаванні асобы вучня;

– пазнаёміцца з метадамі развіцця крытычнага мыслення на ўроку і па-за ім;

– пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, а таксама рознымі формамі і метадамі працы з тэмай сацыяльнай справядлівасці, каштоўнасці жыцця;

– пазнаёміцца з працай найлепшых педагогаў Беларусі ў тэме грамадзянскай адукацыі ў школе, падзяліцца сваім досведам, абмеркаваць праблемы;

– сустрэцца з прадстаўнікамі іншых платформаў фармавання грамадзянскіх кампетэнцый: сацыяльнай рэкламы, юрыдычнай дапамогі, рэлігійных арганізацый, аўтарамі фільмаў, ролікаў, візуальнай рэкламы на  сацыяльна-значную тэматыку;

– распрацаваць праекты адукацыйных мерапрыемстваў па рэалізацыі зместу семінара ў сваёй адукацыйнай дзейнасці.

Удзельнікі семінара атрымаюць камплекты і нфармацыйна-метадычных матэрыялаў.

У якасці трэнераў і экспертаў у семінары будуць удзельнічаць прадстаўнікі беларускіх і міжнародных арганізацый.

Падчас семінара будзе адведзены час на абмен досведам паміж беларускімі ўдзельнікамі. Калі Вы маеце чым падзяліцца, жадаеце распавесці пра свой педагагічны досвед – пазначце, калі ласка, у анкеце тэму, матэрыялы, якія Вам для гэтага спратрэбяцца. Арганізатары дапамогуць у памнажэнні Вашых адукацыйных набыткаў для ўсіх удзельнікаў.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету-заяўку  і даслаць яе да 17 чэрвеня ўключна на адрас nastaunik.info@gmail.com .

Удзел у семінары – бясплатны. Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і кампенсацыю праезду ўдзельнікаў.

Больш падрабязную інфармацыю па мерапрыемстве можна атрымаць праз тэлефон: (+375 29) 651 2270 (Тамара Мацкевіч), е-mail: nastaunik.info@gmail.com .


Метки к статье: школы, беларускай, нары, запрашаюць, nbsp, Таварыства, адукацыйных, леных, асоба, яднанне, Школа




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Февраль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики