Віцебск. Другі дзень закрытага суду над «шпіёнам» Гайдуковым

Праваабаронца Павал Левінаў склаў маніторынг парушэньняў у судовым працэсе супраць Андрэя Гайдукова, якога абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».

 Праваабаронца Павал Левінаў

Учора Паўла Левінава не дапусьцілі прысутнічаць на судзе над Андрэем Гайдуковым, хоць ён меў афіцыйнае накіраваньне ад БХК. У першы ж дзень працэсу ён напісаў пра гэта ў кнізе скаргаў Віцебскага абласнога суду, а 13 чэрвеня накіраваўся на прыём да старшыні суду Мікалая Хамічонка.

Павал Левінаў апавёў Радыё Свабодзе, што ідзе да старшыні Віцебскага абласнога суду з адмысловым дакумэнтам — складзеным ім асабіста маніторынгам парушэньняў у першы дзень працэсу над Андрэем Гайдуковым:

«Я спрабаваў трапіць на прыём да старшыні суду яшчэ ўчора. Але мне адмовілі: маўляў, старшыня суду ў Менску. Буду спрабаваць трапіць на прыём сёньня. У мяне некалькі пытаньняў. У тым ліку адносна маёй прысутнасьці на працэсе: калі я падаў накіраваньне ад БХК, мне сказалі, што адказ дадуць цягам 15 дзён — паводле заканадаўства аб зваротах грамадзянаў. Але гэта бязглузьдзіца і зьдзек! Таксама зьдзек — гэта ўчорашнія паводзіны работнікаў суду і міліцыянтаў. То яны казалі, што суд закрыты, то потым заявілі Тацяне Севярынец, што людзі самі не захацелі прысутнічаць. Заміналі працаваць журналістам, абыходзіліся зь імі груба, пагражалі затрыманьнямі. А галоўнае, я лічу, парушаны правы самога падсуднага Гайдукова: гэта і права на адкрыты судовы працэс, і, верагодна, права на абарону. Паводле маіх зьвестак, яго трымаюць пад аховай у „клетцы", — значыць, ён ня мае магчымасьці нармальна зносіцца з адвакатамі. Парушана і прэзумпцыя невінаватасьці: чаму яго трымаюць столькі часу пад вартай, нават падчас суду, які яшчэ не даказаў ягоную віну? Пра ўсё гэта я напісаў у маніторынгу першага дня працэсу 12 чэрвеня. Хачу зь ім пазнаёміць старшыню абласнога суду».

12 чэрвеня ў суд спрабавалі трапіць віцебскія і наваполацкія актывісты, якія сабраліся падтрымаць Гайдукова. Сярод іх — каардынатарка аргкамітэту па стварэньні БХД Тацяна Севярынец. Каля 11-й гадзіны, пераканаўшыся, што на закрыты працэс нікога не дапусьцяць, людзі разышліся. Але пасьля абеду спадарыня Севярынец зайшла ў суд другі раз. Яна перапытала, ці йдзе суд і ці па-ранейшаму працэс закрыты. Ёй паведамілі, што суд працягваецца, а наконт таго, ці ён закрыты, заявілі, што ахвотных трапіць туды не было.

Падман грамадзянаў або недакладнае інфармаваньне Тацяна Севярынец таксама лічыць парушэньнем сваіх правоў. Яна мяркуе прыйсьці ў суд і на другі дзень працэсу.

Паводле інфармацыі Інтэрфакса, прысуд Андрэю Гайдукову будзе зачытаны ў адкрытым пасяджэньні. І толькі ў той дзень у суд пусьцяць усіх ахвотных.

12 і 13 чэрвеня заплянаваныя допыты самога Гайдукова. Яму інкрымінуецца збор інфармацыі дзеля замежных спэцслужбаў. Матэрыялы крымінальнай справы падсуднага складаюць 4 тамы. Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў: частка 1 артыкула 14 — «Замах на злачынства», і частка 1 артыкула 356 — «Здрада дзяржаве». 23-гадоваму апэратару наваполацкага «Нафтану» пагражае ад 7 да 15 гадоў зьняволеньня.

Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 8 лістапада 2012 году ў Віцебску, нібыта падчас закладкі тайніка са зьвесткамі, цікавымі для замежных спэцслужбаў. З тае пары ён застаецца пад вартай. Родныя і сябры ня вераць, што ён займаўся шпіянажам, і тлумачаць ціск з боку КДБ апазыцыйнымі поглядамі хлопца і яго імкненьнем стварыць міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Саюз маладых інтэлектуалаў».


Метки к статье: якога, супраць, дзяржаве, Андрэя, Павал, здрадзе, скла, Гайдукова, Праваабаронца, судовым, nпарушэньня




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Октябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики