Пачаўся збор подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг

 

 

У межах культурніцкай кампаніі па папулярызацыі нацыянальнай сімволікі Беларусі — бел-чырвона-белага сцяга і герба Пагоня — ініцыятывы «БМАgroup», «Арт Сядзіба» і «Рок-салідарнасць» сумесна распачынаюць збор подпісаў пад калектыўным зваротам у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з пытаннем уключэння бел-чырвона-белага сцяга ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны.

 

 

Арганізатары акцыі прапануюць у цікавай і незвычайнай форме далучыцца да збору подпісаў усім неабыякавым беларусам, якія жывуць у Беларусі і за мяжою. У сваю чаргу прадстаўнікі «БМАgroup» і «Арт Сядзібы» ўзнагародзяць кожнага, хто збярэ подпісы пад зваротам. Удзельнікі збору подпісаў атрымаюць дыскі з беларускай музыкай, цішоткі, кнігі  і іншыя прыемныя падарункі.

 Каб далучыцца да збору подпісаў трэба:

1. Спампаваць адзіную форму калектыўнага зварота;
2. Раздрукаваць копіі зварота;
3. Сабраць подпісы пад зваротам у адпаведнай форме: імя і прозвішча, адрас, подпіс (у кожным бланку зварота змяшчаецца 19 подпісаў);
4. Даслаць запоўненыя бланкі поштаю на адрас: 220113, Мінск, а/с 280.

На зваротны адрас, які будзе пазначаны на канверце, арганізатары дашлюць у якасці падзякі дыск «Сімвалы веры і свабоды», іншыя дыскі выдадзеныя «БМАgroup», беларускія кнігі. Найбольш актыўныя зборшчыкі атрымаюць цішоткі з нацыянальнымі сімваламі.

Запоўненыя бланкі зваротаў прымаюцца да 20 ліпеня. Вынікі кампаніі і колькасць подпісаў будуць агучаныя 27 ліпеня.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на скрынку artsiadziba@gmail.com.

Нагадаем, што ў межах кампаніі «БМАgroup» і «Арт Сядзіба» ужо правялі некалькі акцый.

14 траўня, у гадавіну правядзення рэфендуму 1995 года, па выніках якога была змененая дзяржаўная сімволіка, актывісты кампаніі, на вуліцах Мінска раздавалі значкі і дыскі з беларускай музыкай.

 

31 траўня ў мінскай сядзібе БНФ прэзентавалі музычную складанку «Сімвалы веры і свабоды», якая прысвечаная нацыянальным сімвалам Беларусі. На дыску сабраныя кампазіцыі, якія выконваюць Зміцер Вайцюшкевіч, «Песняры», Аляксей Шадзько, Віктар Шалкевіч, Ліка Ялінская (Агурбаш), IQ-48, Сяржук Сокалаў-Воюш, Лявон Вольскі і іншыя — усяго 22 трэкі. Бонусамі — лекцыі пісьменьніка Ўладзімера Арлова і гісторыка Сяргея Харэўскага.

 

Спампаваць дыск «Сімвалы веры і свабоды» можна на сайце АРТ СЯДЗІБА:
RAR (128 kbps, 90 Mb)RAR (320 kbps, 193 Mb)

 

 



Метки к статье: нацыянальнай, БМАgroup, nБеларус, Беларусь, мвол, Пагоня, сцяга, калекты, пытаннем, цыятывы, стэрства




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Январь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики