Адразу 2 дзіўныя агаворкі дапусціў у інтэрв’ю журналістам кіраўнік камісіі ў пытаннях міжнародных справаў Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка. АБСЕ ён расшыфраваў як Аддзел бяспекі савета Еўропы і прылічыў арганізацыю да структураў Еўразвязу.
«Для нас важная супрацаў розных кірунках, у тым ліку з краінамі Еўразвязу, з іхнымі арганізацыямі ды структурамі і ў прыватнасці з Аддзелам бяспекі Савету Еўропы», – заявіў Самасейка журналістам пасля сустрэчы з прадстаўніцаю АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ Дуньяй Міятавіч.
Каб пераканацца ў тым, што АБСЕ расшыфроўваецца не як Арганізацыя бяспекі Савету Еўропы, дастаткова зайсці на афіцыйную старонку арганізацыі, ці хаця б прачытаць артыкул у «Вікіпедыі». Там жа можна знайсці інфармацыю і пра тое, што АБСЕ – найбуйнейшая ў свеце рэгіянальная арганізацыя, якая займаецца пытаннямі бяспекі. Арганізацыю заснавалі з ініцыятывы СССР і краінаў сацлагеру ў 1973 годзе. У 1994-м «Савяшчанне па бяспецы і супрацы ў Еўропе» перайменавалі ў «Арганізацыю па бяспецы і супрацы ў Еўропе».
Дэпутат таксама ўзгадаў пра палітыку шматвектарнасці і заявіў, што санкцыі ЕЗ супраць афіцыйнага Менску – «контрпрадуктыўныя».
Источник - Белсат.
« Декабрь 2019 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |