Часопіс “Аrche.Пачатак” перарэгістравалі (копія дакумента)

Рэдакцыя атрымала ў Мінінфармацыі пасведчанне аб рэгістрацыі за подпісам міністра Алега Праляскоўскага.

 

Часопіс “Аrche.Пачатак” перарэгістравалі (копія дакумента)

З дакумента вынікае, што часопіс перарэгістравалі 22 мая.

Гэта была пятая па ліку спроба часопіса перарэгістравацца з новым заснавальнікам. 

Паводле Алеся Пашкевіча, які пэўны час выконваў абавязкі галоўнага рэдактара часопіса і займаўся яго перарэгістрацыяй, «апошні» пададзены ў Мінінфармацыі пакет дакументаў нічым асабліва не адрозніваўся ад папярэдніх. Проста былі дададзеныя пэўныя звесткі пра галоўнага рэдактара Валера Булгакава, які ўжо знаходзіцца на радзіме і зноў гатовы кіраваць часопісам.   

«Чаму чатыры разы адмаўлялі з фармальных прычын, а цяпер перарэгістравалі – тут шмат варыянтаў можна быць. Магчыма, нейкая палітычная мэтазгоднасць, магчыма, загад «зверху», а магчыма, не засталося да чаго чапляцца...», – кажа А. Пашкевіч. «Цяпер ніякіх перашкод для таго, каб часопіс аднавіў выхад, няма. Думаю, у чэрвені мы пабачым новы нумар часопіса».

Навіну пракаментаваў таксама намеснік старшыні ГА "БАЖ", юрыст Андрэй Бастунец: «Літаральна днямі я прыводзіў прыклад «Архэ» як паказчык стаўлення Мінінфармацыі да рэгістрацыі СМІ. Тое, што часопіс нарэшце перарэгістравалі, можна толькі вітаць. І нават не важна, што стала нагодай для станоўчага рашэння – будучы візіт Дуньі Міятавіч, знешнепалітычныя фактары ці правільна аформленыя дакументы. Галоўнае – што гэта адбылося”.

 

Часопіс “Аrche.Пачатак” перарэгістравалі (копія дакумента)

Зараз спецыялізацыя часопіса пазначана як «навуковая, навукова-папулярная, літаратурна-мастацкая (мастацтва, гісторыя, кнігазнаўства, краязнаўства, культура, сацыялогія, філасофія)».

У рэгістрацыйным пасведчанні ўзору 2009 года ў гэтым раздзеле прысутнічала «масава-палітычная» тэматыка: («літаратурна-мастацкая, навуковая, навукова-папулярная, масава-палітычная»).

Чаму так адбылося і ці не стане гэта ў перспектыве «зачэпкай» для прэтэнзій, калі часопіс надрукуе нешта «не тое»?  

«У пасведчанні адлюстравана тое, што фігуравала ў рэгістрацыйных дакументах, – патлумачыў Алесь Пашкевіч у гутарцы з прэс-службай ГА «БАЖ». – Паколькі на практыцы часопіс у апошнія гады закранаў масава-палітычную тэматыку рэдка і мала, то пры падрыхтоўцы дакументаў вырашана было абмежавацца тым, што сёння ёсць у пасведчанні. Адносна таго, ці можа гэта быць зачэпкай - тэарэтычна так, бо пры жаданні, як паказвае практыка, можна патрактаваць што заўгодна як заўгодна. Але будзем спадзявацца, што да гэтага не дойдзе. Прынамсі мы збіраемся спецыялізацыі і тэматыкі трымацца. І спадзяемся на тое, што адказныя асобы будуць кіравацца пры ацэнцы зместу часопіса перадусім здаровым сэнсам».



Источник - Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".


Метки к статье: Праляско, пасведчанне, нфармацы, Алега, стра, подп, Рэдакцыя, атрымала, страцы




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Апрель 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики