Павал Мажэйка: Нас проста разводзяць, выгандлёўваючы сабе час, выдумваюць новыя “пражэкты”, дураць нам галаву

Вядучы праграмы Два на Два на «Белсат» і былы палітвязень, напісаў пра сваё стаўленне да ініцыятывы аб правядзенні "Народнага рэферэндуму» у сацыяльнай сетцы facebook.

Маю дзіўнае адчуванне, што нас ізноў водзяць за нос. Ізноў тыя ж самыя акторы. Спачатку нам усім абяцалі, што да 25 сакавіка вырашаць як будуць выбіраць адзінага. "Гэта робіцца таму, што папярэднія выбарчыя кампаніі паказалі — абсалютна недастаткова мець прозвішча адзінага кандыдата на момант афіцыйнага абвяшчэння выбараў кампаніі альбо за два-тры месяцы да іх пачатку”, - пераконваў у сваёй рацыі лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Не прайшло шмат часу, як адзін з лідэраў "Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў запэўніў нас у новым адкрыцці - не важна ХТО замест Лукашэнкі, а важна – ШТО. Пытанне адзінага кандыдата ад апазіцыі адклалі надоўга, і як падаецца, у гэтай выбарчай кампаніі, назаўсёды.

Цяпер нас чаруюць новай ідэяй - "народнага рэферэндума” - маўляў, цяпер ХТО і ШТО ў бок, зараз для нас архіважна - ЯК. З жахам думаю, што ёсць яшчэ нямала праблемных пытанняў - КОЛЬКІ, ЗА ШТО, НАВОШТА, З КІМ, а яшчэ не менш праблемна – КУДЫ. І на ўсе іх таксама можна шукаць адказы.

А што ў выніку? Каб, збіраючы подпісы, ізноў паведамляць нам пра факты парушэнняў з боку ўлады? Каб радасна крычаць пра тое, што беларусы "пазбаўляюцца страху”? Каб, пасля таго, як не будзе ніякага рэферэндума, абвесціць нам невядомае - "рэжым ізноў прадэманстраваў нам, што ён не хоча ніякіх перамен для Беларусі”. Здзек нейкі.

Нас проста разводзяць, выгандлёўваючы сабе час, выдумваюць новыя "пражэкты”, дураць нам галаву, каб мы верылі, што лідэры не проста імітуюць дзейнасць, а ведаюць што рабіць, маюць план і стратэгію перамогі. Мне асабіста гэта нагадвае анекдот пра Брэжнева, які ўзяўся ратаваць кураў на птушкафабрыцы: і колцы жоўтыя перад імі ставіў, і трохкутнічкі зялёныя, усё адно падохлі, а ў яго яшчэ столькі ідэй было…

здымак: Tanay Korotkevich

Нагадаем, сёння рух «За свабоду», Партыя БНФ і грамадзянская кампанія «Гавары праўду» абвясцілі аб пачатку кампаніі "Народны рэферэндум». На прэс-канферэнцыі тры арганізацыі заявілі аб доўгатэрміновым стратэгічным партнёрстве. Па словах аднаго з удзельнікаў, Уладзіміра Някляева, супрацоўніцтва разлічана, па меншай меры, на тры бліжэйшыя выбарчыя кампаніі - мясцовыя, прэзідэнцкія і парламенцкія «выбары».



Метки к статье: Белсат, былы, Народнага, Вядучы, цыятывы, правядзенн, праграмы, сацыяльнай, твязень, facebook, сетцы




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики