Афіцыйна: Бел-чырвоны сьцяг пад забаронай на швэдзкай арэне

Інцыдэнт зь беларускімі заўзятарамі адбыўся 3 траўня падчас хакейнага матчу Беларусь — Чэхія. Швэдзкая паліцыя спрабавала забраць у беларусаў бел-чырвона-белы сьцяг. А пазьней адзін з швэдзкіх арганізатараў папярэдзіў, што болей на матчы з такой сымболікай іх ня пусьцяць.


Анатоль Міхнавец: «Два таймы ўсё было ў парадку. На трэцім да нас падышла паліцыя й пачала казаць, што мы павінны прыбраць сьцяг. Мы сказалі, што нічога прыбіраць ня будзем. Яны спрабавалі неяк нас сьпіхваць. Але вялікай агрэсіі ад паліцыі не было, яны проста не чакалі, што мы будзем упірацца. Да нас далучылася швэдзкая моладзь, якая была побач, дапамаглі нам сьцяг яшчэ расьцягнуць. Урэшце нас пакінулі ў спакоі.
Калі ўсё скончылася, то да нас падышоў адзін з функцыянэраў, ня ведаю нават хто, сказаў, што больш яны нас са сьцягамі ня пусьцяць. Бо гэта палітыка, і яны супраць.

Я думаю, камусьці высокапастаўленаму не спадабался — можа, пабачыў па тэлевізары. На матчы было шмат прадстаўнікоў Беларусі з бэйджамі — хадзілі там з каменнымі тварамі недалёка ад нас, сумныя позіркі на нас кідалі. Папяровых чырвона-зялёных сьцяжкоўбыло шмат надрукавана, іх раздавалі таксама пры ўваходзе. Некаторыя беларусы з гэтымі сьцяжкамі сядзелі на трыбунах.

Мы плянуем заўтра ісьці на чарговы матч. Зьвяртаемся да ўсіх беларусаў: калі вы заўтра будзеце на матчы, падыходзьце да нас. У нас ёсьць бел-чырвона-белыя сьцягі, будзем разам. Не бярыце вы гэтыя чырвона-зялёныя, трэба ганарыцца сваім, тады будзе перамога за намі!»

Падобны ж інцыдэнт з актывістамі Беларускай нацыянальнай памяці здарыўся сёлета падчас баскетбольнага матчу ў польскім горадзе Быдгашч. Тады ўлады Быдгашчу прынесьлі беларускім заўзятарам прабачэньні, аднак спартовыя чыноўнікі працягваюць настойваць на выкарыстаньні толькі афіцыйнай сымболікі.


Мадлен Шостэд: «Так бывае, калі сусьветныя чэмпіянаты праводзіцца ў дыктатуры»


Мадлен Шостэд, прадстаўніца Ліберальнай народнай партыі Швэцыі: «Тое, што Міжнародная хакейная фэдэрацыя забараняе людзям выкарыстоўваць свае сьцягі, гэта адметны факт. Я спадзяюся, федэрацыя перагледзіць сваё рашэньне.

Гэты факт з шэрагу тых праблемаў, зь якімі можна сутыкнуцца, калі прымаецца рашэньне правесьці сусьветны чэмпіянат у дыктатуры. Гэта значыць, больш немагчыма кантраляваць рэалізацыю свабоды выказваньня. Гэта вельмі кепская і вартая жалю сытуацыя».

Гэта не было ані рашэньнем гарадзкіх уладаў, ані рашэньнем уласьніка будынку, у якім праводзяцца матчы, — пацьвярджае Мадлен Шостэд, якая таксама зьяўляецца кіраўніцай аднаго з камітэтаў мэрыі Стакгольма:

«У Швэцыі гэта абсалютна немагчымая сытуацыя, каб забаранілі выкарыстоўваць сьцягі. Я вельмі зьдзіўленая гэтым. Я ведаю, што спрабуюць перашкодзіць выкарыстаньню толькі тых слоганаў і сымболікі, якая заклікае да гвалту».

Хольм: «У Беларусь спорт і палітыка — гэта адно і тое ж»

Дэпутат швэдзкага парлямэнту Крысьціян Хольм называе ганебным забарону беларускім заўзятарам выкарыстоўваць бел-чырвона-белыя сьцягі на матчах у Швэцыі:

«Я не прыхільнік палітызацыі спорту. Я лічу, што спорт мусіць быць па-за палітыкай. Але ў Беларусі палітыка і спорт — гэта вельмі часта адно і тое ж. Бо ўсе віды спорту кіруюцца і кантралююцца федэрацыямі, якія, у сваю чаргу, кіруюцца і кантралююцца Лукашэнкам ці ягонымі сябрамі.

Хакейная фэдэрацыя мае ўсе шанцы перагледзець сваё рашэньне. Як палітык я не магу сказаць ім, што яны павінныя гэты зрабіць. Але тут фэдэрацыі вельмі проста дазволіць людзям выкарыстоўваць сымбалі, якія не забароненыя ані ў якой іншай краіне, апроч той, якой кіруе апошні дыктатар Эўропы».

Крысьціян Хольм кажа, што абазнаны ў дыскусіях, якія вядуцца наконт правядзеньня ў Менску сусьветнага хакейнага чэмпіянату ў 2014 годзе:

«Фэдэрацыя прыняла складанае рашэньне ўсё ж гэты чэмпіянат правесьці. Пры гэтым яны заўляюць, што ня хочуць палітызаваць праблему. Аднак не даючы заўзятарам выкарыстоўваць незалежніцкія сьцягі, яны якраз і палітызуюць праблему.

Нармальна, што выкарыстоўваецца афіцыйны дзяржаўны сьцяг. Але безумоўна мусіць вітацца памкненьне тых, хто змагаецца з дыктатурай за свабоду, выкарыстоўваць сымбалі, якія вызначаюць іхную барацьбу».

Швэды выйдуць на акцыю ў падтрымку бел-чырвона-белых сьцягоў

Ісабэль Сомэрфэльд, кіраўніца праваабарончай арганізацыі Info Belarus, паведаміла, што паводле яе інфармацыі рашэньне забараніць выкарыстаньне на трыбунах бел-чырвона-белыя сьцягі прыняла Міжнародная хакейная фэдэрацыя.

Інцыдэнт зь беларускімі заўзятарамі адбыўся падчас учорашняга хакейнага матчу Беларусь — Чэхія. Швэдзкія паліцыя спрабавала забраць у беларусаў бел-чырвона-белы сьцяг. А пазьней адзін са швэдзкіх арганізатараў папярэдзіў іх, што болей на матчы з такой сымболікай іх ня пусьцяць:

Сомэрфэльд: «Мяне абурае гэты факт! Гэта супраць нашага разуменьня правоў чалавека — кожны можа абіраць, што яму апранаць, і які сьцяг выкарыстоўваць, калі гэтага нікога не абражае. А гэта зусім ня той выпадак.

Мы плянуем акцыю перад Глобэн-арэнай у панядзелак зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, каб выказаць салідарнасьць з заўзятарамі і свой пратэст супраць рашэньня Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі».

Сомэрфэльд упэўненая, што ёсьць спосабы паўзьдзейнічаць на рашэньне Міжнароднай хакейнай федэрацыі: «Цяпер вельмі важна, каб швэдзкія палітыкі сказалі сваё слова. Я думаю, што многія людзі шакаваныя гэтым рашэньнем».

Афіцыйна: Бел-чырвоны сьцяг пад забаронай на швэдзкай арэне

Тоні Вірэн, генэральны сакратар хакейнага ЧС-2013 у Стакгольме пракамэнтаваў Радыё Свабода забарону выкарыстаньня бел-чырвона-белых сьцягоў падчас правядзеньня матчаў ЧС:

— У адпаведнасьці з правіламі Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі мы ня можам дазваляць любыя палітычныя сымбалі, знакі ці нешта падобнае ў месцы правядзеньня матчаў. Таму мы папрасілі прыбраць гэтыя сьцягі.

— Хто прыняў рашэньні лічыць гэтыя сьцягі палітычнымі?

— Гэта супольнае рашэньне Фэдэрацыі і арганізатараў чэмпіянату.

— Выкарыстаньне гэтага сьцяга забаронена швэдзкім заканадаўствам?

— Не, ён не забаронены ў Швэцыі. Мы проста сьледуем правілам Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі.

— Гэта азначае, што правілы Фэдэрацыі больш прыярытэтныя за швэдзкія законы?

— Мы ня ставім пытаньне такім чынам. Мы проста кіруемся правіламі Фэдэрацыі.

— Хто быў ініцыятарам прызнаньня гэтага сьцягу палітычным сымбалем?


— На жаль, у мяне няма адказу на гэтае пытаньне.

— Гэта значыць, што на наступныя матчы заўзятараў з гэтымі сьцягамі ня пусьцяць?

— Так. У адпаведнасьці з раней прынятым рашэньнем, калі яны будуць мець сымбалі, якія прызнаныя палітычнымі.

— Вы ведаеце, што некаторыя швэдзкія палітыкі і актывісты НДА выступілі з асуджэньнем гэтага рашэньня і плянуюць акцыі пратэсту каля Глобэн-арэны?

— Мы нічога пра гэта ня чулі. Мы кантактуем з уладамі, з паліцыяй, але наколькі я ведаю, ніхто пакуль не заяўляў пра правядзеньне такой акцыі.

— Якім чынам можна адмяніць рашэньне пра забарону бел-чырвона-белага сьцяга?

— Пытаньне ўласна не да мяне. Мы проста выконваем ужо прынятае рашэньне.

Інцыдэнт зь беларускімі заўзятарамі адбыўся 3 траўня падчас хакейнага матчу Беларусь — Чэхія. Швэдзкая паліцыя спрабавала забраць у беларусаў бел-чырвона-белы сьцяг. А пазьней адзін з швэдзкіх арганізатараў папярэдзіў, што болей на матчы з такой сымболікай іх ня пусьцяць.

 


Источник - Радыё Свабода.


Метки к статье: Беларуская, матчу, падчас, Стакгольме, актыв, памяць, Беларусь, nbsp, нацыяльная, здары, нцыдэнт




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Январь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики